Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ГІБЭОНЦАЎ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «Гібэонцаў» сустракаецца 3 разы у 3 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бокуна.

ГІБЭОНЦАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І стаўся голад у дні Давіда тры гады, год за годам. І раіўся Давід перад абліччам ГОСПАДА, і ГОСПАД сказаў: «На Саўле і на доме ягоным [цяжэе] кроў, бо ён забіў Гібэонцаў».

І паклікаў валадар Гібэонцаў, і размаўляў з імі. А Гібэонцы не былі з сыноў Ізраіля, але з рэшты Амарэйцаў, і сыны Ізраіля запрысягліся [не забіваць] іх, але Саўл спрабаваў зьнішчыць іх з руплівасьці сваёй дзеля сыноў Ізраіля і Юды.

І [Давід] аддаў іх у рукі Гібэонцаў, і яны павесілі іх на гары перад абліччам ГОСПАДА. І загінулі гэтыя сямёра разам, і былі яны забітыя ў першыя дні жніва, на пачатку жніва ячменю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter