Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

НЕПАСЛУХМЯНЫЯ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «непаслухмяныя» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

НЕПАСЛУХМЯНЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Бо я ведаю непаслухмянасьць тваю і цьвёрды карак твой. Вось, сёньня, калі я жыву з вамі, вы былі непаслухмяныя ГОСПАДУ. А што будзе пасьля сьмерці маёй?

Калі вы будзеце баяцца ГОСПАДА, і будзеце служыць Яму, і будзеце слухаць голас Ягоны, і ня будзеце непаслухмяныя [слову] з вуснаў ГОСПАДА, будзеце вы і валадар, які валадарыць над вамі, на баку ГОСПАДА, Бога вашага.

А калі ня будзеце слухаць голас ГОСПАДА і будзеце непаслухмяныя [слову] з вуснаў ГОСПАДА, тады рука ГОСПАДА будзе супраць вас, як была супраць бацькоў вашых.

І яны сталі непаслухмяныя, і збунтаваліся супраць Цябе, і закінулі Закон Твой за плечы свае, і забівалі прарокаў Тваіх, якія папярэджвалі іх, каб навярнуць іх да Цябе, і рабілі блюзьнерствы вялікія.

абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,

Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьнеры, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter