Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ПАХАВАЙ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «пахавай» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча.

ПАХАВАЙ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
«Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю. Ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршай тваёй».

«Не, пане мой! Паслухай мяне: поле я даю табе, і пячору, якая на ім, я даю табе, перад вачыма сыноў народу майго даю табе яе, пахавай памёршую тваю».

«Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра. Што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю».

Але буду я ляжаць з бацькамі сваімі. Вынясі мяне з Эгіпту і пахавай мяне ў магіле іхняй». І той сказаў: «Зраблю паводле слова твайго».

“Бацька мой узяў з мяне прысягу, кажучы: "Вось, я паміраю. У магіле маёй, якую я выкапаў у зямлі Ханаан, там пахавай мяне". І цяпер я ўзыйду, і пахаваю бацьку свайго, і вярнуся”».

І сказаў фараон: «Узыйдзі і пахавай бацьку твайго, як ён узяў у цябе прысягу».

І сказаў яму валадар: «Зрабі, як ён сказаў, і забі яго, і пахавай яго, і ачысьці мяне і дом бацькі майго ад нявіннай крыві, якую выліў Ёаў.

Пахавай іх разам у пыле, і абліччы іхнія закрый цемраю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter