Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ПАЛЯЦЬ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «паляць» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАЛЯЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Яны вучаць Якуба пастановам Тваім і [навучаюць] Ізраіля Закону Твайму; і паляць кадзіла ў ноздры Твае, і цэласпаленьні — на ахвярніку Тваім.

Бо народ Мой забыўся пра Мяне, для марноты яны паляць кадзіла! І будуць яны спатыкацца на шляхах сваіх, на сьцежках старадаўніх, будуць хадзіць па сьцежках, па дарозе няходжанай.

На вяршынях гор складаюць ахвяры і на ўзгорках паляць кадзіла пад дубам, таполяй і тэрэбінтам, бо добры цень іхні. Дзеля гэтага чыняць распусту дочкі вашыя, і нявесткі вашыя чужаложаць.

Бо як зьбіраюць кукаль і агнём паляць, так будзе пры сканчэньні веку гэтага:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter