Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ПАШКОДЖАНЬНЯЎ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «пашкоджаньняў» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Станкевіча.

ПАШКОДЖАНЬНЯЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
няхай бяруць сьвятары ад знаёмых сваіх, і няхай ужываюць на направу пашкоджаньняў у Доме [Божым] паўсюль, дзе будзе знойдзена пашкоджаньне».

Але яшчэ да дваццаць трэцяга году валадара Ёаша сьвятары не направілі пашкоджаньняў у Доме [Божым].

І паклікаў валадар Ёаш сьвятара Егаяду і сьвятароў, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не напраўляеце пашкоджаньняў у Доме [Божым]? І цяпер не бярыце болей срэбра ад знаёмых вашых, але аддайце яго на аднаўленьне Дому [Божага]».

І згадзіліся сьвятары ня браць срэбра ад народу, і не займацца направаю пашкоджаньняў Дому [Божага].

і на муляроў, і на каменяроў, і на набыцьцё дрэва і чэсаных камянёў для направы пашкоджаньняў Дому ГОСПАДА, і на ўсякія іншыя выдаткі для адбудовы Дому [Божага].

І няхай дадуць яго ў рукі майстрам, якія нагладаюць за працамі ў Доме ГОСПАДА, а яны няхай дадуць яго работнікам, якія працуюць у Доме ГОСПАДА, дзеля направы пашкоджаньняў у Доме,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter