Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ПАВАЖАНЫ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «паважаны» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАВАЖАНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Быў ён паважаны сярод трыццаці, але тым тром не дараўняўся. І Давід паставіў яго над вартаю сваёй.

Нааман, начальнік войска валадара Сірыі, быў чалавек вялікі перад абліччам гаспадара свайго і быў вельмі паважаны, бо праз яго ГОСПАД даў перамогу Сірыі. І быў ён волат мужны, але [ён быў] пракажоны.

І быў Ябэц найбольш паважаны сярод братоў сваіх. А маці ягоная назвала імя ягонае Ябэц, кажучы: «Бо я нарадзіла яго з болем».

Стары і паважаны — гэта галава, а прарок, які вучыць хлусьні — гэта хвост.

прыйшоў Язэп з Арыматэі, паважаны ратман, які сам чакаў Валадарства Божага. Адважыўшыся, ён увайшоў да Пілата і прасіў цела Ісуса.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter