Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ПАЎНОЧНЫ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «паўночны» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, Клышкi.

ПАЎНОЧНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І да другога боку Сялібы на паўночны бок [зробіш] дваццаць дошак.

З Баалы мяжа ішла на захад да гары Сэір і праходзіла праз паўночны схіл гары Ярым, значыць Кесалён, і зыходзіла да Бэт-Шэмэшу, і пераходзіла праз Тымну.

Мяжа іхняя на поўначы пачыналася ад Ярдану, і ўзьнімалася на паўночны бок Ерыхону, і ішла праз горы на захад, і спынялася ў пустыні Бэт-Авэн.

Паўночны вецер прыганяе дождж, а язык абмоўніка [прыносіць] гнеў на тварах.

Зьмераў бок паўночны: пяцьсот прутоў прутом меральным наўкола.

І будзе мяжа ад Мора да Хацар-Энону, паўночная мяжа Дамаску і мяжа Хамату на поўначы. Гэта бок паўночны.

Вось памеры ягоныя: бок паўночны — чатыры тысячы пяцьсот [прутоў]; бок паўднёвы — чатыры тысячы пяцьсот [прутоў], бок усходні — чатыры тысячы пяцьсот [прутоў], бок заходні — чатыры тысячы пяцьсот [прутоў].

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter