І сталася, што яны скончылі есьці збожжа, якое прывезьлі з Эгіпту, і сказаў ім бацька іхні: «Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня».
І яны прыйшлі ў Афір, і ўзялі адтуль золата чатырыста дваццаць талентаў, і прывезьлі яго валадару Салямону.
І прывезьлі яго коньмі, і быў ён пахаваны ў Ерусаліме з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда.
І павезьлі слугі ягоныя забітага на калясьніцы з Мэгіддо, і прывезьлі ў Ерусалім, і пахавалі яго ў магіле ягонай. А народ краіны ўзяў Егаахаза, сына ягонага, і памазаў яго, і паставіў яго валадаром на месца бацькі ягонага.
і дрэва кедровага бяз ліку, бо Сідонцы і Тырыяне прывезьлі для Давіда шмат дрэва кедровага.
І прыслаў яму Хурам праз рукі слугаў сваіх караблі і слугаў, якія былі знаўцамі мора, і яны паплылі са слугамі Салямона ў Афір, і ўзялі адтуль чатырыста пяцьдзясят талентаў золата, і прывезьлі да валадара Салямона.
І таксама слугі Хурама і слугі Салямона, якія прывозілі золата з Афіру, прывезьлі дрэва сандалавае і камяні каштоўныя.
І прывезьлі яго коньмі, і пахавалі яго з бацькамі ягонымі ў горадзе Юды.
І далі яны срэбра мулярам і цесьлярам, і ежу, і пітво, і алей для Сідонцаў і Тырыянаў, каб прывезьлі дрэвы кедровыя з Лібану да мора Яфскага з дазволу Кіра, валадара Пэрсаў.