Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ПРЫЗНАЧАНЫЯ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «прызначаныя» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ПРЫЗНАЧАНЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Яны мелі рупіцца пра каўчэг, стол, сьвечнік, ахвярнікі, пра прылады сьвятыні, прызначаныя для служэньня, пра заслону і абслугу яе.

Яшчэ ня скончыліся прызначаныя дні, а Давід устаў і пайшоў з ваярамі сваімі, і забіў дзьвесьце Філістынцаў, і прынёс Давід скуравінкі іхнія, і адлічыў іх валадару, каб быць зяцем валадара. І аддаў Саўл дачку сваю Міхаль за жонку яму.

А браты іхнія лявіты былі прызначаныя на ўсялякае служэньне пры сялібе Дому Божага.

І з імі Гэмана і Едутуна і іншых выбраных, якія прызначаныя па імёнах, каб славіць ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.

І людзі гэтыя рабілі працу сумленна; і былі прызначаныя над імі Яхат і Абадыя, лявіты з сыноў Мэрары, і Захарыя і Мэшулам з сыноў Кегата. І ўсе лявіты гэтыя зналіся на музычных інструмэнтах.

І сталася, калі мур быў пабудаваны, і я паставіў вароты, і былі прызначаныя прыдзьвернікі, і сьпевакі, і лявіты,

І былі прызначаны ў той дзень людзі, [адказныя за] каморы, каб складаць дары, пяршыны і дзесяціны, каб зьбіраць у іх з палёў пры гарадах часткі, [прызначаныя] ў Законе для сьвятароў і лявітаў, бо радасьць [была ў] Юдэі з прычыны сьвятароў і лявітаў, якія стаялі [там].

зрабіў для яго вялікі пакой, дзе раней складалі ахвяры хлебныя, кадзіла, начыньні і дзесяціны збожжа, віна і алею, прызначаныя для лявітаў, сьпевакоў і прыдзьвернікаў, і дары для сьвятароў.

Гора бесклапотным на Сыёне і тым, якія спадзяюцца на гару Самарыі, якія прызначаныя пачаткам народаў, да якіх прыйшоў дом Ізраіля!

А пагане, чуючы гэта, радаваліся і славілі слова Госпада, і паверылі ўсе, якія былі прызначаныя да жыцьця вечнага.

Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста, выракаюцца.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter