Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

РАЗЬБЕГЛІСЯ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «разьбегліся» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Сёмухі, Станкевіча.

РАЗЬБЕГЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ўбачылі ўсе людзі Ізраіля, якія былі ў даліне, што [ўсе] ўцякаюць, і што забітыя Саўл і сыны ягоныя, і пакінулі яны гарады свае, і разьбегліся. І прыйшлі Філістынцы, і пасяліліся ў іх.

І я даведаўся, што [належныя] часткі ахвяраў не давалі лявітам, і яны разьбегліся, кожны да поля свайго, лявіты і сьпевакі, якія рабілі працу сваю.

У гарах Я ўзьніму плач і галашэньне, а на пашах у пустыні — сьпеў жалобны, бо яны спаленыя, няма нікога, хто там праходзіць, і не чутно там рыку быдла; ад птушкі нябеснай аж да дзікага зьвера ўсе разьбегліся, зьніклі.

І расьцярушыліся [авечкі], бо ня мелі пастыра, і сталіся здабычаю ўсіх зьвяроў палявых, і разьбегліся.

Блукаюць авечкі Мае на ўсіх гарах і на кожным высокім узгорку, і па ўсім абліччы зямлі разьбегліся авечкі Мае, але ніхто не клапоціцца пра іх і ніхто не шукае іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter