Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЎРАДЖАЙ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «ўраджай» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

ЎРАДЖАЙ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сеяў Ісаак у зямлі той, і сабраў у той год стакротны ўраджай, і дабраславіў яго ГОСПАД.

Узгарэўся агонь ярасьці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшай адхлані, і спаліць зямлю і ўраджай ейны, і спапяліць падваліны гор.

і сьвірны на ўраджай збожжа, віна і алею, і хлявы для ўсякай скаціны, і загародкі для чародаў.

а ўраджай шчодры [служыць] валадарам, якіх Ты паставіў над намі за грахі нашыя, і яны пануюць над целамі нашымі і над скацінай нашай; а мы ў вялікім уціску.

Будзе зьнішчаны ўраджай дому ягонага, і разальецца ў дзень гневу Божага.

І Я памножу плод дрэваў і ўраджай поля, каб вы больш ня мелі ганьбы голаду сярод народаў.

А тое, што засталося з даўжыні насупраць часткі сьвятой, [мае] дзесяць тысячаў [прутоў] на ўсход і дзесяць тысячаў [прутоў] на захад. І будзе яно каля часткі сьвятой, і ўраджай ягоны будзе на хлеб для работнікаў гораду.

І сказаў ім прыповесьць, кажучы: «У аднаго багатага чалавека быў добры ўраджай у полі,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ЎРАД