Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АДАСЛАЛІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «адаслалі» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АДАСЛАЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дык адаслалі яны каўчэг Божы ў Акарон. І, калі прыбыў каўчэг Божы ў Акарон, паднялі крык акаронцы, кажучы: «Яны прынеслі да нас каўчэг Божы Ізраэля, каб выгубіць нас і народ наш!»

Потым з пакалення Манасы перабеглі да Давіда, калі ён ішоў з філістынцамі ваяваць з Саўлам; і не змагаўся [заадно] з імі, бо кіраўнікі філістынскія, па нарадзе, адаслалі яго, кажучы: «Небяспекаю на нашу галаву вернецца да гаспадара свайго Саўла».

Дык зноў паслаў другога паслугача; але і яго, збіўшы і зняважыўшы, адаслалі ні з чым.

Па нейкім часе адаслалі іх браты з прывітаннем супакою да Апосталаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter