Пасаромеўся бо я прасіць у цара войска і конніцу, каб баранілі яны нас у дарозе ад непрыяцеля, бо мы сказалі цару: «Рука Бога нашага будзе сцерагчы ўсіх, хто просіць Яго ласкавасці, і моц Яго, і сіла Яго — супраць усіх, хто ад Яго адварочваецца».
Гэта кажа Госпад: «Пракляты чалавек, які спадзяецца на чалавека і які робіць цела апораю сваёй, а ад Госпада адварочваецца сэрца яго!
Пачатак слова Госпадава праз Осію. Сказаў Госпад Осію: «Ідзі, вазьмі сабе жонку з блудніц і дзяцей з распусты, бо зямля, распусная і разбэшчаная, адварочваецца ад Госпада».
Не адцурайся ад чалавека, які адварочваецца ад граху, ані не сварыся на яго; памятай, што мы ўсе заслужылі пакаранне.
і адварочваецца сэрца яго ад Таго, Хто стварыў яго. Бо пачатак усякага граху — пыхлівасць, хто трымаецца яе — атрымлівае праклён, і таго вынішчыць Ён дашчэнту.