Але падняўся вецер ад Госпада, і прынёс з-за мора перапёлак, і кінуў іх каля лагера на дарозе, на дзень дарогі з аднаго боку і дзень дарогі з другога боку лагера, амаль на два локці ад зямлі.
І затрымаліся сонца і месяц, пакуль не адпомсціў народ сваім ворагам. Ці ж не запісана гэта ў Кнізе Справядлівага? «Дык стала сонца пасярэдзіне неба і на працягу амаль дня не спяшалася заходзіць».
І быў гэта першы ўдар, калі Ёнатан і збраяносец яго забілі каля дваццаці чалавек амаль на палове палетка, які пара валоў за дзень узарэ.
кажа Ёнатан Давіду: «Жыве Госпад, Бог Ізраэля, заўтра або паслязаўтра я вызнаю намер бацькі свайго амаль у гэты час, і калі што добрае будзе адносна Давіда, і я не пашлю да цябе адразу ж і не паведамлю табе,
Ісус адразу дазволіў ім. І, выйшаўшы, духі нячыстыя ўвайшлі ў свінняў. І амаль двухтысячны статак з вялікім імпэтам з адхону кінуўся ў мора і патануў.
І сталася: [амаль] праз восем дзён пасля гэтых слоў Ён узяў з Сабой Пётру, і Яна, і Якуба і ўзышоў на гару, каб памаліцца.
А ў наступную суботу амаль увесь горад сышоўся слухаць слова Божае.
Але бачыце і чуеце, што не толькі у Эфесе, але амаль ва ўсёй Азіі гэты Паўла, пераконваючы, зводзіць шмат людзей, даказваючы, што няма багоў, зробленых рукамі.
На гэта Агрыпа сказаў Паўлу: «Ты амаль пераканаў мяне стаць хрысціянінам!»
І амаль усё паводле закону крывёй ачышчаецца, і без праліцця крыві няма даравання.
А некаторыя з прыяцеляў Гэліёдара адразу ж прасілі Онію, каб прызываў Найвышэйшага, каб дараваў жыццё яму, які быў пакладзены амаль паміраючым.
Здарылася ж, што над усім горадам амаль сорак дзён з’яўляліся коннікі, якія беглі ў паветры, апранутыя ў пазалочаныя шаты і ўзброеныя дзідамі, на ўзор кагорт, і з выцягнутымі мечамі,
Для неадукаваных людзей мудрасць амаль недаступная, і неразумны не вытрымае ў ёй.
Крыху, амаль зусім не мае адпачынку, вось таму ўва сне, як удзень, працуе,