Зрабі сабе арку з драўніны гафер; зрабі ў арцы перагародкі і пацягні яе смалой звонку і знутры.
Зрабі акно ў арцы і вышыню яго на локаць падымеш. Уваход у арку зробіш збоку; зрабі ў ёй паверхі: ніжні, сярэдні і вышэйшы.
І знішчыў Ён усё існае, што было на зямлі, ад чалавека аж да жывёлы, аж да паўзуна і аж да птушак паднебных; усё было вынішчана з зямлі. Застаўся толькі Ной і якія былі з ім у арцы.
І Бог, успомніўшы пра Ноя, і пра ўсіх жывуноў, і пра ўсіх жывёл, якія былі з ім у арцы, прывёў вецер на зямлю, і зменшыліся воды.
Але і ад пачатку, калі прападалі гордыя веліканы, надзея свету апынулася ў арцы, і яна, накіраваная Тваёй рукою, пакінула свету семя патомства.