ад Сіхора, што на ўсход ад Егіпта, аж да межаў Акарона на поўнач, зямля Хананейская, што падзяляецца паміж пяццю князямі філістынскімі з Газы, Азота, Аскалона, Гета і Акарона і гевеямі на поўдні;
ад Акарона аж да мора: усё, што знаходзіцца на баку Азота і вёсак яго,
І рука Госпада была ў цяжар жыхарам Азота, і Ён напалохаў іх, і пакараў Ён нарывамі: як Азот, так і яго ваколіцы.
А людзі Азота, бачачы такую кару, казалі: «Хай не застаецца каўчэг Божы ў нас, бо жорсткая Яго рука на нас і на Дагоне, богу нашым».
Нарэшце выйшаў ён, і ўступіў у бой з філістынцамі, і разваліў мур Гета, і мур Ябніі, і мур у Азоце. Таксама пабудаваў гарады ў краі Азота і філістынцаў.
У год, у які ўвайшоў Тартан у Азот, калі паслаў яго Саргон, цар асірыйцаў, і ваяваў ён супраць Азота, і здабыў яго,
ды наогул цэламу народу і ўсім царам зямлі Уц, ды ўсім царам зямлі Філістынскай, Аскалону, Газе, Акарону і тым, што засталіся з Азота;
Выгублю жыхара з Азота і трымаючага скіпетр з Аскалона, павярну руку Сваю супраць Акарона, і прападзе астатак філістынцаў”, — кажа Госпад Бог.
А якія ўцякалі апошнімі, усе загінулі ад меча, гналі іх аж да Газэрона ды аж да раўніны ідумеяў, да Азота і да Ямніі; і пала з іх каля трох тысяч ваяроў.
І Ёната пагнаўся за ім да Азота, і ўступілі войскі ў бой.
Умацаваў таксама Ёпэ, што была над морам, і Газару, што на межах Азота, дзе раней пражывалі непрыяцелі, і ён пасяліў там юдэяў ды даў ім усё, што было патрэбнае да дабрабыту іх.
І ўцяклі яны аж да вежаў, пабудаваных на палях Азота; ды агнём спаліў ён іх, і пала з іх дзве тысячы ваяроў. І спакойна вярнуўся ў Юдэю.
І страх і жах ахапілі усіх прыморскіх жыхароў, што пражывалі ў Сідоне і Тыры, і жыхароў Сура і Ахіна ды ўсіх жыхароў Ямніі; і жыхары Азота і Аскалона і Газы надта перапалохаліся.