Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БАГАЦЦЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «багацця» сустракаецца 25 разоў у 25 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

БАГАЦЦЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І сказаў Бог Саламону: «За тое, што ты выказаў гэтую просьбу і не прасіў для сябе ані доўгага жыцця, ані багацця, ані жыццяў ворагаў тваіх, але прасіў ты сабе мудрасці, каб умець судзіць,

А Бог сказаў Саламону: «Паколькі гэта больш за ўсё спадабалася твайму сэрцу, і ты не прасіў багацця і маёмасці, ані славы, ані жыццяў тых, хто цябе ненавідзіць, ані доўгіх дзён жыцця, але папрасіў ты мудрасці і ведаў, каб здолець судзіць народ Мой, над якім паставіў Я цябе царом,

і казаў ім пра мноства багацця свайго, і пра шматлікіх сыноў сваіх, і што цар узвысіў яго вялікай славай над усімі князямі і сваімі паслугачамі.

Ён выводзіць радцаў пазбаўленымі багацця, а суддзяў — спустошанымі.

Яны ўпэўнены ў сваім магуцці і мноствам багацця свайго хваляцца.

Калі памрэ бязбожнік, ніякай надзеі ў яго больш не будзе; а чаканне багацця загіне.

Ёсць той, хто быццам лічыцца за багача, хаця нічога не мае; і ёсць той, хто быццам лічыцца за беднага, хаця ў яго багацця шмат.

У доме справядлівага вельмі многа багацця, а ў набытках бязбожніка — хваляванне.

Калі павернеш вочы свае да багацця — яго ўжо няма, бо крылы сабе прыправіць; бо зробіць яно сабе крылы, як у арла, і паляціць у неба.

надоўга адхілі ад мяне марнасць і хлуслівыя словы, не давай мне беднасці і багацця, толькі ўдзяляй мне штораз на пражыццё хлебны паёк,

Тады ўбачыш і заяснееш, і затрасецца сэрца тваё, і расшырыцца, бо да цябе наплыве многа багацця марскога, моц народаў прыйдзе да цябе.

Тарсіс гандляваў з табой дзеля мноства ўсякага багацця; срэбра і жалеза, свінец і волава далі табе за тавары твае.

Дамаск гандляваў з табой дзеля шматлікасці тваіх вырабаў, дзеля мноства твайго багацця: віно з Гэльбона, і воўну з Сагара, і віно з Узала давалі табе на абмен;

Калі Я перамяню зямлю Егіпецкую ў пустыню, а зямля будзе пазбаўлена багацця свайго, калі заб’ю ўсіх жыхароў яе, тады даведаюцца, што Я — Госпад.

А ў каго пасеяна між цернямі, гэта той, хто слова слухае, але клопаты жыцця і панада багацця заглушаюць слова, і яно становіцца бясплодным.

але клопаты веку гэтага і чары багацця ды прагавітасць да ўсяго іншага навокал, пранікаючы ў іх, заглушаюць слова, і яно не прыносіць плода.

О глыбіня багацця, і мудрасці, і ведання Божага! Як недаследныя суды Яго і недаследныя шляхі Яго!

у Якім маем адкупленне праз Кроў Яго, адпушчэнне грахоў паводле багацця ласкі Яго,

каб даў вам паводле багацця славы Сваёй умацавацца сілай праз Духа Яго ва ўнутраным чалавеку,

Хай жа Бог мой споўніць усякае ваша жаданне паводле багацця Свайго ў славе, у Хрысце Ісусе.

Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе не думалі і не пакладалі надзеі на няпэўнасць багацця, але спадзяваліся на Бога жывога, Які шчодра дае нам усё патрэбнае для асалоды,

Бо віном шаленства распусты сваёй яна напаіла ўсе народы, і ўсе цары зямлі з ёю чужаложнічалі, і купцы зямлі ўзбагачаліся з яе вялікага багацця».

І Юда вярнуўся, каб забраць здабычу з лагера; і ўзялі многа золата і срэбра, а таксама гіяцынту і пурпуру марскога, дый многа багацця.

Памятай пра голад у час дастатку, і пра патрэбу беднасці ў дзень багацця.

Паводле бо лясных дрэў — такі агонь гарыць, і паводле моцы чалавека — такі гнеў яго будзе, ды паводле багацця яго ўзнікне гнеў яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter