І дзіця вырасла, і было аднятае ад грудзей. І Абрагам справіў вялікі баль у той дзень, у які Ізаак быў адняты ад грудзей.
Той, склікаўшы ўсіх людзей мясцовасці на баль, зрабіў вяселле.
Праз тры дні пасля гэтага быў дзень нараджэння фараона. І ён справіў для сваіх паслугачоў вялікі баль. І тады ў прысутнасці паслугачоў сваіх прыпомніў галоўнага чарніка і загадчыка пекараў.
Калі ён убачыў іх і Бэньяміна разам, загадаў аканому дому свайго, кажучы: «Завядзі людзей у дом, і забі найлепшую жывёліну, і спраў баль, бо будуць яны са мною есці апоўдні».
А Абігайль вярнулася да Набала; і вось, ён спраўляў баль у доме сваім, як баль царскі. І сэрца Набала было вясёлае, бо быў ён надта п’яны. І яна не сказала яму ані малога, ані вялікага слова пра гэтае да раніцы.
І прыйшоў да Давіда ў Геброн з дваццаццю ваярамі, і Давід справіў баль Абнэру і людзям яго, што прыйшлі з ім.
Баль ладзяць дзеля забавы, а віно развесяляе жыццё, і грошы даюць усё.
У прагнасці іх падрыхтую ім баль, напаю іх, каб ашалелі і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, — кажа Госпад. —
Цар Балтасар зрабіў для тысячы сваіх магнатаў вялікі баль і ў прысутнасці тысячы іх піў віно.
І сын Абуба падступна прыняў іх у малай крэпасці, званай Док, якую сам пабудаваў; і падрыхтаваў ім вялікі баль ды схаваў там ваяроў.
І калі Сімон і яго сыны былі п’яныя, падняўся Пталемей і яго прыхільнікі, і схапілі зброю сваю, і ўварваліся на баль, і забілі яго разам з двума сынамі яго і некалькімі людзьмі з яго дружыны.
каб умець парадавацца разам з імі, і атрымаць вянок дзеля прыстойнасці, ды каб атрымаць дастойнае запрашэнне на баль.
І пры цары Асархадоне вярнуўся я ў дом свой, і вярнулася да мяне жонка мая Ганна і сын мой Тобія. На Пяцідзесятніцу, наш святочны дзень, гэта значыць на свята Тыдняў, прыгатаваны быў мне багаты баль, і я ўзлёг, каб паесці.