Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БАЮЧЫСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «баючыся» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БАЮЧЫСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Калі гэта Ёатам сказаў, ён уцёк і адышоў у Бэру і абжыўся там, баючыся брата свайго Абімэлеха.

І сказаў Саўл Самуэлю: «Зграшыў я, бо ўхіліўся ад слова Госпадава і слоў тваіх, баючыся народа і слухаючы яго голасу;

А Адонія, баючыся Саламона, устаў і пайшоў, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.

І паведамілі пра гэта Саламону, кажучы: «Вось, Адонія, баючыся цара Саламона, ухапіўся за рогі ахвярніка, кажучы: “Хай сёння прысягне мне цар Саламон, што не заб’е паслугача свайго мечам”».

А ў горы ўсе, якія абрабляліся матычкай, ніхто не пойдзе, баючыся калючак і церняў; прыдадуцца яны на выпас валоў ды на таптанне жывёлы».

Дык, баючыся, пайшоў я і закапаў твой талент у зямлю. Вось, бяры, што тваё”.

Жанчына ж, баючыся і дрыжучы, ведаючы, што з ёю сталася, падышла, і пала перад Ім, і сказала Яму ўсю праўду.

І, калі дайшло да вялікага забурэння, трыбун, баючыся, каб яны не разарвалі Паўлу, загадаў жаўнерам сысці, і забраць яго ад іх, і завесці ў крэпасць.

Калі яна была ўцягнута, то скарысталіся з дапаможных канатаў, абцягваючы карабель. І, баючыся, каб не трапіць на мялізну, спусцілі ветразь і так нас насіла.

Баючыся, каб не трапіць на скалістыя месцы, кінулі з кармы чатыры якары ды чакалі досвітку.

Перш чым прыбылі некаторыя ад Якуба, ён еў разам з паганамі, калі ж тыя надышлі, стаў пазбягаць і аддзяляцца, баючыся тых, што былі абрэзанымі.

Нявольнікі, слухайцеся ва ўсім гаспадароў цялесных, не на вачах служачы, як дагаджаючы людзям, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.

і абрэзалі неабрэзаных дзяцей, дзе толькі знайшлі ў межах Ізраэля, нічога не баючыся.

А першасвятар, баючыся, каб цар не падумаў, што юдэі зрабілі Гэліёдару штосьці ліхое, прынёс ахвяру за збаўленне гэтага чалавека.

Цела ж яго прывёз Піліп, малочны брат яго, які, баючыся сына Антыёха, падаўся да Пталемея Філамэтара ў Егіпет.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter