Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БЕРАГА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «берага» сустракаецца 16 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

БЕРАГА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І працягвалі тыя трыста чалавек трубіць у трубы. І напусціў Госпад меч на ўвесь лагер, і забівалі яны адзін аднаго, уцякаючы да Бэтсэты, Сарэды і берага Абэл-Мэхолы ў Тэбаце.

Таксама зрабіў ён з расплаўленай медзі мора, ад берага да берага дзесяць локцяў, круглае, вышыня яго пяць локцяў; і вяроўка ў трыццаць локцяў абвівала яго наўкола.

Таксама зрабіў мора літае ад берага да берага — дзесяць локцяў, усё круглае; у вышыню яно мела пяць локцяў, і шнур, што абвіваў яго кругом, — трыццаць локцяў.

Тады выбраўся Саламон у Эцыён-Гебэр і ў Айлат ад берага Чырвонага мора, што ў зямлі Эдом.

І сказаў ён мне: «Ці ўбачыў ты гэта, сын чалавечы?» — і павёў мяне, і накіраваў да берага ракі.

І, калі даплылі да зямлі, дасягнулі Генезарэта, і прысталі да берага.

Дык, увайшоўшы ў адну лодку, што была Сімонава, папрасіў, каб адплылі крыху ад берага. І, седзячы, навучаў людзей з лодкі.

І хацелі ўзяць Яго ў лодку, а лодка зараз жа прыстала да берага, да якога яны плылі.

іншыя ж вучні прыплылі ў лодцы, бо былі недалёка ад берага, каля двухсот локцяў, цягнучы сетку з рыбаю.

І паадразалі якары, і пакінулі іх у моры, і, развязаўшы стырно і распусціўшы брамсель па ветры, скіраваліся да берага.

Жаўнеры ж змовіліся пазабіваць вязняў, каб хто, даплыўшы да берага, не ўцёк.

І адпомсцілі помстаю за кроў брата свайго, і вярнуліся да берага Ярдана.

І пачуў пра гэта Бакхід, і ў дзень суботы прыбыў з вялікім войскам да берага Ярдана.

калі ж тыя згадзіліся, бо хацелі захаваць супакой ды нічога дрэннага не падазравалі, яны, дзейнічаючы згодна з агульным рашэннем горада, калі тыя былі далёка ад берага, патапілі іх у віры — не менш за дзвесце асоб.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter