Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БЭНАДАДА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Бэнадада» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

БЭНАДАДА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Такім чынам, Аса, сабраўшы ўсё срэбра і золата, якое засталося ў скарбоўнях святыні Госпада і ў скарбоўнях палаца царскага, даў яго ў рукі паслугачам сваім і паслаў іх да Бэнадада, сына Табрэмона, сына Газіёна, цара Сірыі, які жыў у Дамаску, каб яны сказалі:

Такім чынам, адказаў ён пасланцам Бэнадада: «Скажыце гаспадару майму цару: “Усё, па што ты пасылаў спачатку да мяне, паслугача твайго, я зраблю, але гэтае рэчы не магу зрабіць”». І вярнуліся пасланцы, і прынеслі яму адказ.

І ўзгарэўся гнеў Госпада супраць Ізраэля, і аддаў іх Госпад Газаэлю, цару Сірыі, і ў рукі Бэнадада, сына Газаэля, на ўвесь той час.

Тады Ёас, сын Ёахаза, забраў з рук Бэнадада, сына Газаэля, гарады, якія той забраў з рук бацькі яго, Ёахаза, па праву вайны; тройчы пабіў яго Ёас і вярнуў гарады Ізраэлю.

І распалю Я агонь на мурах Дамаска, і паглыне ён палацы Бэнадада”».

Пашлю агонь на дом Газаэля, і паглыне ён палацы Бэнадада.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter