І прыбылі ў Ідумею, і ў Бэтсуры паставілі лагер; і Юда з дзесяццю тысячамі ваяроў пайшоў насустрач ім.
І з тымі, што былі ў Бэтсуры, заключыў мір; і выйшлі яны з горада, бо не мелі там харчоў, бо былі замкнёныя ў ім, бо быў у зямлі год шабату.
толькі ў Бэтсуры засталіся некаторыя з тых, што адышлі ад закону і прыказанняў; бо было месца для сховішча.
І наблізіў ён лагер да Бэтсуры, моцнай юдэйскай крэпасці; але быў адкінуты, змушаны ўцякаць, пацярпеў паражэнне.
Іншым разам цар пачаў перамовы з тымі, хто быў у Бэтсуры, працягнуў правіцу, атрымаў, адышоў;