Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БРОДУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «броду» сустракаецца 3 разы у 3 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Станкевіча.

БРОДУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І занялі галаадцы броды на Ярдане, якімі эфраімцы маглі вярнуцца. І калі да броду прыбываў хто з ліку Эфраіма і казаў: «Прашу, дазвольце мне прайсці», — то галаадцы казалі яму: «Ці ты эфраімец?» Калі той казаў: «Не»,

пыталіся ў яго: «Тады скажы: “Шыбалет”», і ён адказваў: «Сібалет», бо не мог правільна вымавіць. І адразу ж бралі яго і забівалі каля самага броду на Ярдане. І загінула ў той час у Эфраіма сорак дзве тысячы.

І будзе: як птушка, якая аддаляецца, і птушаняты, што вылятаюць з гнязда, такімі будуць дочкі Мааба каля броду Арнон.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
БРОДЫ →