Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БУДУЧЫХ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «будучых» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

БУДУЧЫХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І хай прыгатуюцца гэтыя запасы для будучых сямі гадоў голаду, які прыцісне Егіпет, і не загіне зямля ў нястачы».

І сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі які-небудзь посуд і пакладзі туды манны, колькі можа змясціць гамор, і пакладзі яго перад Госпадам, каб захаваць яе для будучых пакаленняў вашых».

Але Я змяню лёс Мааба ў будучых днях, — кажа Госпад». Дасюль суд над Маабам.

Аднак у будучых днях змяню лёс Элама», — кажа Госпад.

Дзень цемры і змроку, дзень хмарны і мглісты. Як зараніца ранняя над узгоркамі, народ шматлікі і моцны: падобнага да яго не было ад пачатку, і па ім болей не будзе аж да будучых пакаленняў.

Але Хрыстос, з’явіўшыся як Першасвятар будучых даброццяў, праз вышэйшую і дасканалейшую і не рукой, значыць не на гэтым свеце, створаную палатку,

Бо закон, маючы цень будучых даброццяў, а не саму выяву рэчаў, аднымі і тымі самымі ахвярамі, штогод без перастанку складанымі, ніколі не можа ўдасканаліць тых, што прыходзяць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter