Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БУРДЗЮК — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «бурдзюк» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

БУРДЗЮК

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ён папрасіў яе: «Дай мне, прашу, крыху вады, бо вельмі смягну». Яна адкрыла бурдзюк з малаком і дала яму напіцца, а потым зноў накрыла яго.

І калі пойдзеш адтуль, і далей пройдзеш, і прыйдзеш да дуба ў Таборы, там сустрэнуць цябе трое мужчын, што ідуць у Бэтэль да Бога: адзін будзе несці трох казлянят, і другі будзе несці тры круглыя хлябы, і трэці будзе несці бурдзюк віна.

І ўзяў Ясэй асла з хлебам, і бурдзюк віна, і адно казляня, і паслаў праз Давіда, сына свайго, Саўлу.

І калі Давід сышоў крыху з вяршыні гары, пераняў яго Сіба, паслугач Мэрыбаала, з наладаванымі двума асламі, на якіх нагрузілі дзвесце хлябоў, і сто звязак разынак, і сто пучкоў летніх пладоў, і бурдзюк віна.

І я спарахнею, як бурдзюк і як адзенне, што паточана моллю.

І дала нявольніцы сваёй бурдзюк з віном, і пасудзіны з аліўкавым алеем, і напоўніла торбу ячменнай кашай, і кавалкамі фігавымі, і хлебам, і сырамі; звязала ўсе гэтыя пасудзіны і дала ёй.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter