Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БЯДЗЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «бядзе» сустракаецца 25 разоў у 25 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БЯДЗЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І бачылі кіраўнікі сыноў Ізраэля, што апынуліся ў бядзе, таму што было сказана ім: «Не змяншайце ніколькі ад штодзённага вырабу цэглы»,

і будзеш ты есці плод улоння твайго, целы сыноў тваіх і дачок тваіх, якіх даў табе Госпад, Бог твой, у аблозе ды ў бядзе, якімі прыцісне цябе вораг твой.

каб не даць ніводнаму з іх целы сыноў сваіх, якіх будзе есці, бо ён не будзе ўжо больш нічога мець у аблозе і бядзе, якімі вораг твой прыцісне цябе ва ўсіх брамах тваіх.

ад ахвяр якім елі тлушч і пілі віно іх вадкіх ахвяр? Хай падымуцца і дапамогуць вам і хай у бядзе абароняць вас!

Тое, да чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер, у бядзе, сталася ежай для мяне.

Ён уратуе беднага ад нястачы яго і адкрые вуха ў бядзе яго.

Дай нам успамогу ў бядзе, бо марнае збаўленне людское.

якія прараклі вусны мае і прамовіў язык мой у бядзе маёй.

Прызываў ты Мяне ў бядзе, і Я выратаваў цябе, пачуў цябе ў сховах навальніцы, выпрабаваў цябе пры вадзе Мэрыбы.

Будзе клікаць мяне, і Я выслухаю яго, у бядзе Я разам з ім, вырву яго і ўслаўлю яго.

У бядзе я звярнуўся да Госпада, і выслухаў мяне Госпад, Які выводзіць на прастору.

Песня ўзыходжання. Паколькі я ў бядзе, то паклікаў Госпада, і Ён выслухаў мяне.

Калі апынуся я ў вялікай бядзе, Ты ажывіш мяне; і супраць гневу непрыяцеляў маіх працягнеш руку Тваю, і збавіць мяне правіца Твая.

Бо стаўся Ты абаронай для беднага, абаронай убогаму ў бядзе яго: аховай ад буры, засенню ад спякоты, бо дух дужых — як зімовы дождж.

У кожнай іх бядзе не нейкі пасланец, ані анёл, але Сам Ён іх выбавіў. У любові Сваёй і ў ласкавасці Сваёй Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні спрадвечныя.

і казаў: «У бядзе сваёй клікаў я Госпада, і Ён адказаў мне; з нутра пекла прызываў я, і Ты выслухаў просьбу маю.

Які суцяшае нас у кожным нашым горы, каб мы самі маглі суцяшаць тых, што ў якой-колечы бядзе, суцяшэннем, якім самі суцяшаемся ад Бога.

Аднак жа добра вы зрабілі, успамагаючы бядзе маёй.

Калі ж Юда і народ пачулі гэтыя словы, сабраўся вялікі сход, каб параіцца, як дапамагчы сваім братам, што апынуліся ў бядзе, на якіх тыя нападалі.

Праз гэта пакараныя былі ворагі іх, праз гэта, калі яны знаходзіліся ў бядзе, атрымалі адплату.

Сябар не пазнаецца ў памыснасці, і вораг не схаваецца ў бядзе.

У памыснасці таксама і ворагі становяцца прыяцелямі, а ў бядзе адступае таксама і прыяцель.

Калі будзеш яму карысны, выкарыстае цябе, а калі апынешся ў бядзе, дык пакіне цябе.

Зберажы вернасць прыяцелю ў бядзе яго, каб удзельнічаў ты і ў яго дабрабыце;

Гліняныя пасудзіны выпрабоўвае печ, і выпрабаванне справядлівых людзей — у бядзе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← БЯДА