Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БЯЗБОЖНАСЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «бязбожнасць» сустракаецца 19 разоў у 19 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

БЯЗБОЖНАСЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Памятай пра паслугачоў Сваіх, Абрагама, Ізаака і Якуба; і не глядзі на закамянеласць народа гэтага і на бязбожнасць, а таксама грэх,

Як і ў старадаўняй прыказцы гаворыцца: “Ад бязбожнікаў бязбожнасць паходзіць” — а рука мая не звернецца супраць цябе.

Чалавеку, падобнаму да цябе, бязбожнасць твая пашкодзіць, а справядлівасць твая дапаможа сыну чалавечаму.

Дык выявіў я Табе правіну маю і не затаіў несправядлівасці сваёй. Я сказаў: «Вызнаю супраць сябе вінаватасць маю перад Госпадам». І Ты адпусціў бязбожнасць граху майго.

Справядлівасць беражэ бязгрэшнага ў дарозе, а бязбожнасць ставіць падножку грэшніку.

І яшчэ ўбачыў я пад сонцам: на месцы суда там бязбожнасць, і на месцы справядлівасці там несправядлівасць;

Разгледзеў я ўсё душой маёй, каб пазнаць, разгледзець і адшукаць мудрасць і розум і пераканацца, што бязбожнасць — гэта неразумнасць, а аблуда — безразважнасць.

Няма ў чалавека моцы ані панаваць над духам, ані паўстрымаць дух, і не мае ён моцы над днём смерці, ды аніякага вызвалення ад надыходу вайны, і не ўратуе бязбожніка бязбожнасць.

Разгарэлася бязбожнасць, быццам пажар, які з’ядае калючкі і церні; і ўспыхвае ў гушчары лесу, і круцяцца клубы дыму.

Душа, якая грашыць, памрэ; сын хай не адказвае за правіннасць бацькі, ані бацька — за правіннасць сына. Справядлівасць справядлівага будзе яму залічана, і бязбожнасць бязбожніка на яго спадзе.

Такім чынам, ты, сын чалавечы, скажы землякам сваім: «Справядлівасць справядлівага не ўратуе яго, калі ён зграшыць, бязбожнасць бязбожніка не загубіць яго, калі ён адвернецца ад сваёй бязбожнасці, і справядлівы не зможа застацца пры жыцці і ў справядлівасці сваёй, калі ён зграшыць.

Узворвалі вы бязбожнасць, жняце несправядлівасць, спажываеце плады лжывасці, бо паспадзяваўся ты на калясніцы свае, на мноства асілкаў тваіх.

І ён сказаў: «Гэта бязбожнасць». І спіхнуў яе назад у эфу, і дзірку яе закрыў свінцовым кавалкам.

каб учыніць суд над усімі ды выкрыць кожную душу ва ўсіх яе нягодных учынках, у якіх яны чынілі бязбожнасць, і ва ўсіх ліхіх словах супраць Яго, якія яны, бязбожныя грэшнікі, прамаўлялі».

Бо гнеў Божы аб’яўляецца з неба на ўсякую бязбожнасць і несправядлівасць людзей, што несправядлівасцю праўду заціскаюць,

І тады ўвесь Ізраэль будзе збаўлены, як напісана: «Прыйдзе з Сіёна Збаўца і адверне бязбожнасць ад Якуба.

і, узгарэўшыся гневам, адразу здзёр з Андраніка пурпур, і раздзёр яго шаты, і загадаў весці яго праз увесь горад аж да месца, на якім паказаў на Оніі сваю бязбожнасць, і там загадаў пакараць бязбожнага забойцу, — так Госпад аддаў яму заслужанай карай.

і ў час святкавання ўрачыстасці перамогі ў сваім бацькоўскім горадзе спалілі тых, што падклалі агонь пад браму святыні, і Калістэна, які схаваўся ў адным доме; і атрымаў ён заслужаную кару за сваю бязбожнасць.

Аднолькава Богу ненавісны і бязбожны, і яго бязбожнасць:

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter