Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЦІШКОМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «цішком» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ЦІШКОМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І казалі ваяры Давіда яму: «Вось дзень, аб якім казаў табе Госпад: “Я выдам табе ворага твайго, і ты зробіш яму, як спадабаецца табе”». Устаў, такім чынам, Давід і адрэзаў цішком крысо плашча Саўлавага.

Дык Давід і Абісай дабраліся цішком ноччу да людзей і знайшлі Саўла, які ляжаў і спаў у палатцы, і дзіду, убітую ў зямлю каля галавы яго, а Абнэр і народ спалі вакол яго.

І ў той дзень уваходзіў народ у горад цішком, як звычайна ўваходзяць людзі асаромленыя, якія ў час бою кінуліся ўцякаць.

Але Паўла сказаў ім: «Збіўшы нас прылюдна без суда, хоць мы — рымскія грамадзяне, яны кінулі нас у астрог, а цяпер цішком выпускаюць? О не! Хай прыйдуць і самі выведуць нас».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ЦІША