Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДАДАЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «дадаць» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ДАДАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дык што яшчэ можа дадаць Давід, каб сказаць Табе? Ты ведаеш паслугача Свайго, Госпадзе Божа.

Вось, я намаганнямі сваімі прыгатаваў усё патрэбнае для дома Госпада: сто тысяч талентаў золата і мільён талентаў срэбра, а медзі і жалеза — без вагі, бо колькасць іх пераўзыходзіць вялікае мноства. Прыгатаваў дрэва і камяні; а ты зможаш да гэтага яшчэ дадаць.

ды сказалі ім: «Не ўводзьце сюды палонных, бо да віны, якая ўжо ляжыць на нас перад Госпадам, хочаце дадаць, апрача грахоў нашых, большую віну. Вялікая бо віна наша, і гнеў абурэння Госпада — на Ізраэль».

Да слоў маіх не асмельваліся нічога дадаць, і мова мая акроплівала іх.

Што яшчэ даць табе ці што яшчэ дадаць да цябе, язык падступны?

Пераканаўся я, што ўсе справы, якія чыніць Бог, трываюць вечна; мы не можам ані дадаць да гэтага штосьці, ані адняць [ад таго], што ўчыніў Бог, каб шанавалі [Яго].

Ды хто з вас сваім клопатам можа дадаць хоць адзін локаць да свайго росту?

Бо калі адны ці другія пасля гэтых рашэнняў захочуць штосьці дадаць або адняць, то будуць гэта рабіць па сваёй волі; і калі яны штосьці дададуць або аднімуць, — гэта будзе нязменным.

Нельга ані што зменшыць, ані дадаць, ды нельга прасачыць вялікія справы Божыя;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter