Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДАЙШЛА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «дайшла» сустракаецца 23 разы у 23 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДАЙШЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дык выйду і пагляджу, ці скарга, якая дайшла да Мяне, збываецца на справе, ці не?»

бо мы знішчым гэты горад, таму што скарга на яго дайшла да Госпада, і Ён паслаў нас, каб мы знішчылі яго».

Калі б мужчына напаткаў цнатлівую дзяўчыну, не заручаную, схапіў яе і лёг з ёю, і справа дайшла б да суда,

І жанчына, калі адступіла цемра, дайшла да брамы дома, дзе заставаўся гаспадар яе, і там упала.

І, калі яны былі яшчэ ў дарозе, дайшла да Давіда вестка, што казала: «Абсалом забіў усіх сыноў цара, і з іх не засталося ніводнага».

А вестка аб гэтым дайшла да Ёаба, Ёаб жа прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся; і ўцёк Ёаб у палатку Госпадаву, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.

супраць Мяне: ты шалееш супраць Мяне, і пыха твая дайшла да вушэй Маіх. Такім чынам, Я ўкладу ў ноздры твае кольцы і цуглі — у губы твае, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў!”

А быў тады там прарок Госпадаў на імя Адэд, які выйшаў насустрач войску, што ішло ў Самарыю, ды сказаў ім: «Вось, Госпад, Бог бацькоў вашых, разгневаўся на Юдэю і аддаў іх у вашы рукі, і забілі іх страшэнна, так што да неба дайшла ваша лютасць.

Дайшла гэтая вестка да Мардахэя, і ён зараз жа перадаў Эстэр, і яна — цару ад імя Мардахэя.

Хто зробіць, каб дайшла просьба мая і каб даў мне Бог тое, чаго чакаю?

За тое, што бунтуеш ты супраць Мяне і пыха твая дайшла да вушэй Маіх, удзену кальцо ў ноздры твае ды цуглі ў вусны твае і адвяду цябе на дарогу, якою ты прыйшоў.

«Устань ды ідзі ў Нініву, вялікі горад, і праракуй у ёй, бо злачыннасць яе дайшла да Мяне».

І дайшла гэтая вестка да цара Нінівы, і ён устаў з пасада свайго, скінуў плашч свой з сябе ды апрануўся ў зрэбніцу і сеў у попел.

І вестка пра іх дайшла да вушэй царквы, што ў Ерузаліме, дык паслалі Барнабу пайсці ажно ў Антыёхію.

Калі ж хацелі яго забіць, дайшла да трыбуна кагорты вестка, што ўвесь Ерузалім збунтаваўся,

якая дайшла да вас, як і па ўсім свеце разышлася, і дае плады, і расце, як і ў вас ад таго дня, у які вы пачулі ды пазналі ласку Божую ў праўдзе,

Бо ад вас разышлося слова Божае не толькі ў Мацэдоніі і Ахаі, але ва ўсякае месца дайшла вера ваша ў Бога, так што нам няма патрэбы гаварыць пра гэта.

і слава імя яго дайшла да цара ды пра бітвы Юды расказвалі ўсе народы.

Але калі варожасць дайшла да таго, што нават адзін з Сімонавых прыхільнікаў стаў дапускацца забойстваў,

Калі ж вестка аб гэтых падзеях дайшла да цара, цар меў падазрэнне, што Юдэя ад саюзу адпала; і з-за гэтага пакінуў Егіпет, разлютаваўшыся ў душы, пры гэтым зброяй здабыў ён горад

Вестка ж аб паходзе Міканора дайшла да Юды, і ён паслаў сваім ваярам паведамленне аб набліжэнні войска.

У сто сорак дзевятым годзе дайшла чутка да ваяроў Юды, што Антыёх Эўпатар пайшоў з войскам супраць Юдэі

Але пасля трох гадоў дайшла да Юды вестка, што Дэмэтрый, сын Сэлеўка, прыплыў у порт Трыпаліса з моцным войскам і флотам,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter