Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДАПАМАГАЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «дапамагаў» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi.

ДАПАМАГАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і паставіў Давід гарнізоны ў Араме Дамаска; і Арам быў падпарадкаваны Давіду і прыносіў яму даніну. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.

І паставіў ён у Эдоме гарнізоны, і ўвесь Эдом стаў нявольнікам Давіда. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.

І меў Саламон над усім Ізраэлем дванаццаць намеснікаў, якія рупіліся пра харчы для цара і дому яго; бо кожны з іх дапамагаў неабходным адзін месяц у год.

І калі Бог дапамагаў левітам, якія неслі каўчэг запавету Госпадавага, то былі ахвяраваны сем быкоў і сем бараноў.

і размясціў Давід гарнізоны ў Сірыі Дамаскавай, каб Сірыя таксама служыла яму і каб плаціла даніну. І дапамагаў яму Госпад ва ўсім, да чаго ён звяртаўся.

і пакінуў у Эдоме гарнізон, каб Ідумея падпарадкоўвалася Давіду. І дапамагаў Госпад Давіду ва ўсім, што ён рабіў.

І туліўся да Бога ў дні Захарыі, які гадаваў яго ў страху Божым; ды як доўга туліўся да Госпада, дапамагаў яму Бог.

Ды дапамагаў яму Бог супраць філістынцаў і супраць арабаў, што жылі ў Гурбаале, ды супраць маанітаў.

І ў Ерузаліме зрабіў машыны, па-майстэрску прыдуманыя, якія памясціў на вежах і па вуглах муроў, каб страляць з лукаў і кідаць вялікія камяні; і пашырылася слава яго імя далёка таму, што яму цудоўна дапамагаў Госпад і зрабіў яго магутным.

А яны, пайшоўшы, вясцілі ўсюды, а Госпад дапамагаў ім і падмацоўваў словы іх знакамі, што іх суправаджалі. Амін.

А калі задумаў ён ісці ў Ахаю, то браты, узрушаныя, напісалі ліст да вучняў, каб прынялі яго. Калі ж ён прыбыў, дапамагаў многа тым, што ўверылі праз ласку,

і дабрадзея горада ды таго, хто дапамагаў сваім землякам і спаганяў закон, адважваўся называць супраціў-нікам улады.

Тыя ж, што былі з Макабэем, адправіўшы маленні і папрасіўшы Бога, каб дапамагаў ім, учынілі нашэсце на ідумейскія ўмацаванні;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter