Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДУМАЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «думаў» сустракаецца 18 разоў у 18 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДУМАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І зноў сказаў: «Што ты думаў, робячы гэта?»

Якуб адказаў: «Бо я баяўся. Бо я думаў, каб ты часам сілай не адабраў дачок сваіх у мяне.

«Гаварыў з намі правіцель зямлі строга і думаў, што мы — шпіёны у гэтай правінцыі.

кажучы: «Думаў я, што ты ненавідзіш яе, і таму аддаў яе сябру твайму; але яна мае малодшую сястру, прыгажэйшую за яе: хай яна будзе табе жонкаю».

А Саўл сказаў Давіду: «Вось, маю я старэйшую дачку Мэраб, дам яе табе за жонку; але будзь у мяне мужным чалавекам і вядзі войны Госпада». А Саўл думаў, кажучы: «Калі не мая рука на яго ляжа, то хай будзе на ім рука філістынцаў».

А Саўл сказаў: «Вось, кажучы, так скажыце Давіду: “Цар не патрабуе ніякай платы за нявесту, але толькі сто крайніх плоцяў філістынскіх, каб адпомсціць ворагам цара”». Саўл бо думаў выдаць Давіда ў рукі філістынцаў.

І ў той дзень Саўл нават не ўзгадаў аб ім; думаў бо ён, што, можа, яму што здарылася, што ён нячысты і не ачысціўся.

І ўзлаваўся Нааман, і адышоў, кажучы: «Я думаў, што ён выйдзе да мяне, і стане, і будзе прызываць імя Госпада, Бога свайго, і што дакранецца рукой сваёй да месца праказы і аздаровіць мяне.

А на чале ён паставіў Абію, сына Маахі, кіраўніком над братамі сваімі; яго бо думаў зрабіць царом.

А калі ён пра гэта думаў, вось, Анёл Госпадаў паказаўся яму ўва сне, кажучы: «Язэп, сын Давідаў, не бойся прыняць Марыю, сужонку тваю. Бо што ў Ёй пачалося, пачалося з Духа Святога.

Ён думаў, што браты зразумеюць, што Бог яго рукой дае ім ратунак, але яны не зразумелі.

І, выйшаўшы, ішоў за ім, але не ведаў, ці гэта рэчаіснасць, што анёл робіць, а думаў, што бачыць з’яву.

Калі я быў дзіцём, гаварыў па-дзіцячаму, разумеў па-дзіцячаму, думаў па-дзіцячаму, а як стаў мужам, пазбыўся таго, што дзіцячае.

І шмат дзён ён так праляжаў, бо аднавіўся ў ім вялікі смутак, і думаў, што памрэ.

І народ убачыў веру Сімона і славу, якую думаў здабыць свайму народу; і паставілі яго сваім правіцелем і першасвятаром, бо ўсё гэта ён зрабіў: і справядлівасць, і веру, якую збярог у сваім народзе, і ўсякім чынам стараўся ўзвысіць свой народ.

і не думаў ён аб моцы Божай, але паклаўся на мноства пешых і на тысячы коннікаў, а таксама на восемдзесят сланоў.

І еўнух, хто не спаганіў сваіх рук злачыннасцю ані не думаў нічога благога супраць Госпада, — за вернасць бо дадзены яму будзе асаблівы дарунак ды доля, поўная радасці, у святыні Госпадавай.

Дабраславёны Ты, бо суцешыў Ты мяне, і не здарылася са мной, як я думаў, але паводле бязмежнй міласэрнасці Тваёй зрабіў Ты з намі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ДУМКА →