Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЁНАТА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Ёната» сустракаецца 63 разы у 62 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

ЁНАТА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І Юда сказаў брату свайму Сімону: «Выберы сабе ваяроў ды ідзі, ды вызвалі сваіх братоў, якія ў Галілеі; я ж і брат мой Ёната пойдзем у Галаад».

І Юда Макабэй і яго брат Ёната пераправіліся праз Ярдан і тры дні ішлі праз пустыню;

І ў той час, калі Юда і Ёната былі ў зямлі Галаад, і яго брат Сімон быў у Галілеі насупраць Пталемеі,

І Ёната і Сімон забралі Юду, свайго брата, і пахавалі яго ў магіле сваіх бацькоў у Модзіне.

І ў той час Ёната згадзіўся быць кіраўніком і заняў месца брата свайго, Юды.

і Ёната і Сімон, брат яго, ды ўсе, што з ім былі, даведаліся аб гэтым і ўцяклі ў пустыню Тэкуэ і затрымаліся пры вадзе возера Асфар.

І Ёната выправіў брата свайго, кіраўніка над народам, і папрасіў набатэяў, прыяцеляў сваіх, каб далі яны ім запасы свае, што былі вялікія.

І Ёната сказаў тым, што з ім былі: «Устанем і будзем ваяваць за свае жыцці; сёння бо не так, як учора і пазаўчора:

І Ёната выцягнуў руку сваю, каб забіць Бакхіда, і ён ухіліўся ад яго назад.

І Ёната і тыя, што з ім былі, спусціліся за Ярдан і пераплылі на другі бераг, і тыя не паплылі за імі праз Ярдан.

І ўсе злачынцы тады разважалі і казалі: «Вось, Ёната і яго прыхільнікі жывуць сабе ўпэўнена і спакойна; давай жа цяпер навядзем Бакхіда, і ён захопіць іх усіх у адну ноч».

І Ёната разам з Сімонам і з тымі, што яго трымаліся, адышоў у Бэтбасі, што ў пустыні; і адбудаваў руіны яго, і ўмацаваў яго.

І Ёната пакінуў у горадзе свайго брата Сімона, і сам з малою колькасцю ваяроў выйшаў у край;

І даведаўся пра гэта Ёната, і паслаў да яго легатаў заключыць супакой з ім і вярнуць яму палонных.

І адступіў меч ад Ізраэля, і Ёната абжыўся ў Міхмасе, і Ёната там пачаў судзіць народ, і бязбожных выдаляў з Ізраэля.

Ды Ёната прыбыў у Ерузалім і перачытаў лісты перад усім народам і тымі, што былі ў крэпасці;

Ды абжыўся Ёната ў Ерузаліме, і пачаў адбудоўваць горад і аднаўляць яго;

І ў дзень свята палатак, у сто шасцідзесятым годзе, у сёмым месяцы, Ёната надзеў святыя шаты; і сабраў ён войска, і падрыхтаваў многа зброі.

Калі ж Ёната і народ даведаліся аб гэтых абяцаннях — не паверылі ім і не прынялі іх, прыпомнілі бо вялікія крыўды, якія ўчыніў у Ізраэлі і што прыціскаў іх моцна.

І цар загадаў, каб Ёната зняў свае шаты ды каб яго апранулі ў пурпур; так і зрабілі. І пасадзіў цар яго каля сябе.

І Ёната ў супакоі і з радасцю вярнуўся ў Ерузалім.

Калі ж Ёната выслухаў гэтыя словы Апалонія, то абурыўся ў душы, і выбраў дзесяць тысяч ваяроў і выйшаў з Ерузаліма, і брат яго Сімон прыйшоў яму на дапамогу.

І жыхары горада, напалоханыя, адчынілі яму, і Ёната авалодаў Ёпэ.

І Ёната пагнаўся за ім да Азота, і ўступілі войскі ў бой.

І Ёната заўважыў, што за ім засада; ды абкружылі яны лагер, і ад рання аж да вечара кідалі ў народ дзіды.

І Ёната спаліў Азот і пасяленні, якія каля яго былі, і забраў здабычу іх, і спаліў храм Дагона разам з усімі, якія ўцяклі ў яго.

І Ёната зняў адтуль лагер і наблізіўся да Аскалона, і жыхары горада выйшлі да яго з вялікай пашанай.

І Ёната разам са сваімі ваярамі, маючымі вялікую здабычу, вярнуўся ў Ерузалім.

І расказалі цару аб тым, што зрабіў Ёната, каб яго зганіць; і цар маўчаў.

І Ёната сустрэў цара ў Ёпэ пышна ды ўзаемна павіталіся і адпачывалі там.

І Ёната правёў цара аж да ракі, якая называецца Элеўтэр, і вярнуўся ў Ерузалім.

У той час Ёната сабраў юдэяў, каб здабыць крэпасць у Ерузаліме; і прыгатавалі супраць яе асадныя машыны, прытым шмат.

І знайшліся некаторыя здраднікі, якія ненавідзелі свой народ, і пайшлі да цара, і расказалі яму, што Ёната асадзіў крэпасць.

А калі пачуў пра гэта Ёната, загадаў асадзіць крэпасць, і выбраў са старэйшын Ізраэля, і са святароў, і сам выставіў сябе на небяспеку,

І Ёната папрасіў цара, каб Юдэю, і тры акругі яе, і Самарыю вызваліў ад падаткаў, і паабяцаў яму трыста талентаў.

І Ёната паслаў з просьбай да цара Дэмэтрыя, каб ён выдаліў тых, што былі ў крэпасці ў Ерузаліме, ды тых, што прабывалі ва ўмацаваннях, бо змагаліся яны супраць Ізраэля.

І паслаў яму Ёната тры тысячы ваяроў баявых у Антыёхію, і яны прыбылі да цара, і суцешыўся цар іх прыбыццём.

І Ёната пайшоў у паход і пераправіўся на той бок ракі Ярдан, і прайшоў праз гарады, і ўсё сірыйскае войска далучылася да яго, каб яму дапамагаць; і прыбыў у Аскалон, і жыхары горада сустрэлі яго ўрачыста.

І Ёната даведаўся, што ў Кадэсе ў Галілеі знаходзяцца кіраўнікі Дэмэтрыя з вялікім войскам, жадаючыя пазбавіць яго ўлады;

І Ёната са сваім лагерам наблізіўся да возера Гэнэзар, і на світанні пайшлі на раўніну Азор.

І Ёната раздзёр адзенне сваё, і галаву сваю пасыпаў попелам, і маліўся.

І паміж чужынцаў загінула таго дня тры тысячы ваяроў, і Ёната вярнуўся ў Ерузалім.

І Ёната, бачачы, што час яму спрыяе, выбраў людзей і паслаў іх умацаваць Рым і ўзнавіць з імі сяброўства;

І выбраліся ў Рым, і ўвайшлі ў сэнат, і сказалі: «Першасвятар Ёната і народ Юдэйскі паслалі нас узнавіць сяброўства і саюз з вамі, як раней».

І гэта копія лістоў, якія Ёната напісаў спартанцам:

«Першасвятар Ёната, і старэйшыны народа, і святары, і астатні народ юдэйскі братам спартанцам — прывітанне.

І Ёната даведаўся, што кіраўнікі Дэмэтрыя з яшчэ большым, чым раней, войскам накіраваліся, каб ваяваць супраць яго.

Калі ж зайшло сонца, Ёната загадаў сваім ваярам пільнаваць ды каб усю ноч былі ў зброі, гатовыя да бою; і паставіў вакол лагера варту.

І праціўнікі даведаліся, што Ёната са сваімі гатовы да бою, і спалохаліся, і паддаліся сумніву ў сваіх сэрцах, і распалілі вогнішча ў сваім лагеры.

А Ёната і яго ваяры не заўважылі адыходу аж да раніцы, бо бачылі святло, што палала.

І Ёната пачаў гнацца за імі, і іх не дагнаў; бо перайшлі яны на другі бок ракі Элеўтэр.

І Ёната павярнуў на арабаў, званых забадэйцамі, і перамог іх, і ўзяў здабычу іх.

І вярнуўся Ёната, і склікаў старэйшын народа, і параіўся з імі, як пабудаваць умацаванні ў Юдэі,

І баяўся, што Ёната можа не дапусціць яго да гэтага і можа ваяваць супраць яго, ды шукаў магчымасці злавіць яго і забіць, ды сабраўся і адправіўся ў Бэтсан.

І Ёната з сарака тысячамі адборных ваяроў пайшоў на яго ў бой і прыбыў у Бэтсан.

І паверыў яму Ёната ды зрабіў так, як ён сказаў, і адаслаў войска, і яны адышлі ў Юдэйскую зямлю.

А калі толькі Ёната ўвайшоў у Пталемею, жыхары Пталемеі пазачынялі брамы ды схапілі яго; і ўсіх, хто ўвайшоў з ім, пазабівалі мечам.

Тыя ж, калі зразумелі, што Ёната і ўсе сябры яго ўвязнены і забіты, заахвоцілі адны адных і, сабраўшыся ў адно, выступілі, гатовыя да бою.

І Трыфан з вялікім войскам адправіўся з Пталемеі ў Юдэйскую зямлю, і Ёната быў з ім як вязень.

І ў Рыме даведаліся, што памёр Ёната; ды надта засумавалі — аж да спартанцаў.

І Ёната сабраў свой народ, і стаў ім першасвятаром, і быў далучаны да народа свайго.

Дакуль жа гарэла ахвяра, святары маліліся; і разам са святарамі ўсе: распачынаў Ёната, а астатнія адказвалі, як Нэгэмія.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter