Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЁНАТЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Ёнаты» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

ЁНАТЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І ўбачыў ён войска моцнае ды стаў маліцца і прасіць: «Дабраславёны Ты, Збаўца Ізраэля! Ты рукою паслугача свайго Давіда зламаў нападзенне магутнага, ды лагер чужынцаў перадаў у рукі Ёнаты, сына Саўла, і збраяносца яго.

І Дэмэтрый цар назначыў Апалонія, які быў правіцелем Цэлесірыі, і сабраў вялікае войска; ды наблізіўся да Ямніі, і да першасвятара Ёнаты паслаў вестуноў са словамі:

І па загадзе Ёнаты войска яго стаяла і іх коні мучыліся.

І ён ашукаў ва ўсім, што сказаў, і стаў чужым адносна Ёнаты, і не аддаў яму за дабрадзействы, якія ад яго атрымаў, і надта дакучаў яму.

І тыя, што былі з боку Ёнаты, паўцякалі ўсе, і ніхто з іх не застаўся, апрача кіраўнікоў войска: Мататыі, сына Абсалома, і Юды, сына Хальфі.

І Трыфан паслаў войска і конніцу ў Галілею і на вялікую раўніну, каб знішчыць усіх прыхільнікаў Ёнаты.

і адказалі ў адзін магутны голас, кажучы: «Ты наш правадыр на месцы Юды і Ёнаты, брата твайго!

І калі Трыфан даведаўся, што Сімон стаў на месца свайго брата Ёнаты і што маніцца ваяваць з ім, паслаў да яго вестуноў,

І Сімон паслаў людзей, і забраў косці Ёнаты, брата свайго, і пахаваў яго ў Модзіне, горадзе яго бацькоў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЁНАЦЕ →