І адправіўся Рафаэль з чатырма паслугачамі і двума вярблюдамі ў Рагэс у Мідыю, і засталіся ў Габаэля, і даў яму Рафаэль распіску яго, і расказаў яму пра Тобію, сына Табіэля, што ажаніўся з дачкой Рагуэля і запрашае яго на вяселле. І Габаэль устаў, і вынес мяшкі запячаткаваныя, і паклаў іх на вярблюдаў.
І разам рана ўсталі, і прыбылі на вяселле, і прыйшлі да Рагуэля, і знайшлі Тобію, які ўзлягаў пры стале. І ён ускочыў і прывітаўся з імі, і пачаў плакаць, і дабраславіў яго Габаэль, кажучы: «Дабраславёны Госпад, Які даў табе супакой, бо ты сын добрага, і найлепшага, і справядлівага чалавека, які падае міласціну! Хай дасць табе дабраславенне Госпад неба, і таксама тваёй жонцы, і бацьку твайму, і маці тваёй, ды бацьку і маці жонкі тваёй. І дабраславёны Бог, бо бачу Тобію, падобнага да майго сваяка!»
сказаў сабе: «Можа, затрыманы ён там? Або, можа, Габаэль памёр, і няма нікога, хто б яму аддаў грошы?»