Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ГАБАОНЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Габаоне» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

ГАБАОНЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Аднак тыя, што жылі ў Габаоне, чуючы ўсё, што зрабіў Ешуа з Ерыхонам і Гаем,

і напалохаў іх Госпад перад абліччам Ізраэля, і знішчыў іх вялікаю караю ў Габаоне, і гнаў іх у бок узгорка Бэтарон, і біў іх аж да Азэкі і Македы.

Ніводзін горад не заключыў запавету з сынамі Ізраэля, апрача гівеяў, якія пражывалі ў Габаоне: усе ён здабыў вайною.

І, схапіўшы свайго супраціўніка за галаву, кожны ўсадзіў меч у бок супраціўніка, і паваліліся разам; і названае было месца тое Хэлкат-Гаццурымa, што ў Габаоне.

Так Ёаб і брат яго Абісай забілі Абнэра за тое, што ён забіў Асаэля, брата іх, у Габаоне ў час бою.

І, калі яны былі каля вялікага каменя, які ў Габаоне, з’явіўся перад імі Амаса. А Ёаб быў узброены, і на клубах яго на поясе быў схаваны меч, які лёгкім рухам трапляў у яго руку з ножан.

хай будуць дадзены нам сем чалавек, і мы іх павесім на шыбеніцах перад Госпадам у Габаоне на гары Госпада». І цар сказаў: «Я дам».

У Габаоне з’явіўся Саламону ноччу ў сне Госпад і сказаў яму: «Прасі, што хочаш, і Я дам табе».

з’явіўся яму Госпад другі раз, як з’яўляўся Ён яму ў Габаоне.

А ў Габаоне жылі Егіэль, бацька Габаона, і жонка яго на імя Мааха,

А ў Габаоне жылі бацька Габаона Егіэль, і імя жонкі яго было Мааха.

А святара Садока і братоў яго, святароў, паставіў перад скініяй Госпада на ўзгорку, што ў Габаоне,

Палатка ж Госпадава, якую Майсей пабудаваў у пустыні, і ахвярнік цэласпалення, былі тады на ўзвышшы ў Габаоне;

Бо як на гары Паразім стане Госпад, як на лагчыне, што ў Габаоне, будзе гневацца, каб здзейсніць Сваю справу, Сваю справу новую, каб здзейсніць Сваё дзеянне, Сваё таямнічае дзеянне.

і, сабраўшы ўсіх людзей, пайшлі яны ваяваць з Ізмаэлем, сынам Натаніі. І сустрэлі яны яго пры вялікіх водах у Габаоне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter