Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ГАЛГАЛ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Галгал» сустракаецца 18 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Сёмухі.

ГАЛГАЛ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І сказаў Госпад да Ешуа: «Сёння зняў Я з вас ганьбу Егіпецкую». І названа было тое месца Галгал, і захавалася назва гэтая да сённяшняга дня.

І вярнуўся Ешуа з усім Ізраэлем у лагер у Галгал.

І вярнуўся Ешуа з усім Ізраэлем у месца лагера, у Галгал.

Галгал, Бэтсур, і Гэдор,

І штогод падарожнічаў ён у Бэтэль, і Галгал, і Міцпу, і судзіў Ізраэль у названых месцах.

І пойдзеш ты перада мной у Галгал. А я прыйду да цябе, каб скласці ахвяры цэласпалення і каб прынесці ахвяру прымірэння. Чакай сем дзён, аж пакуль я прыйду да цябе і навучу цябе, што маеш рабіць».

А Самуэль сказаў народу: «Хадземце, пойдзем у Галгал і там адновім уладу царскую».

І вырушыў увесь народ у Галгал, і ўстанавілі там царом Саўла перад Госпадам у Галгале, і там склалі ахвяры прымірэння перад Госпадам. І ўсцешыўся там вельмі Саўл і ўсе жыхары Ізраэля.

І сем дзён чакаў ён адпаведна загаду Самуэля, і Самуэль не прыходзіў у Галгал; і народ стаў адыходзіць ад яго.

І калі ўстаў Самуэль ноччу, каб наведаць Саўла раніцай, паведамілі Самуэлю, што Саўл выбраўся ў Кармэль і там паставіў сабе помнік, і, вяртаючыся, ён накіраваўся ў Галгал.

І вярнуўся цар, і прыйшоў аж да Ярдана; і Юда прыйшоў у Галгал, каб сустрэць цара і перавесці яго праз Ярдан.

І вырушыў цар у Галгал, і разам з ім Хамаам. А праводзіў цара ўвесь народ Юды і таксама палова народа Ізраэля.

І Элісей вярнуўся ў Галгал. Быў жа голад у той зямлі, і сыны прарокаў сядзелі пры ім. І ён сказаў слузе свайму: «Пастаў вялікі кацёл і звары поліўку для сыноў прарокаў».

і, як пачуў я, колам гэтым была дадзена назва «галгал».

Калі ты, Ізраэлю, распуснічаеш, хай прынамсі Юда не грашыць! Не хадзіце ў Галгал, не заходзьце ў Бэт-Авэн, ані прысягайце словамі: «Жыве Госпад».

ды не шукайце Бэтэль, і не ўваходзьце ў Галгал, і не наведвайце Бээр-Сэбы, бо Галгал пойдзе ў няволю, а Бэтэль будзе нічым”.

І яны пайшлі дарогай, што вядзе ў Галгал і паставілі лагер каля Масалота ў Арбэлі, і здабылі яго, і многа людзей забілі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter