Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ГАНДЛЯВАЛІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «гандлявалі» сустракаецца 6 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

ГАНДЛЯВАЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
сыны Роды вялі гандаль з табою; незлічоныя астравы гандлявалі з табою: за плату давалі табе біўні слановыя і дрэва эбенавае.

Юда і зямля Ізраэля гандлявалі з табой: давалі табе на абмен першую пшаніцу, смалу, і мёд, і алей, і бальзам.

Купцы з Сабы і Рэгмы гандлявалі з табой: давалі табе на абмен усе найлепшыя духмянасці, і ўсялякія каштоўныя камяні, і золата.

Харан, і Хенэ, і Эдэн гандлявалі з табою; купцы з Сабы, Асура і Хэльмада гандлявалі з табой.

Гандлявалі яны з табой багатымі шатамі, плашчамі з гіяцынту, і ўзорыстымі тканінамі, і рознакаляровымі тканінамі, якія былі абкручаны вяроўкамі і пакладзены ў кедравыя скрыні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter