І паслаў Гірам да Саламона, кажучы: «Я пачуў тое, што ты мне загадаў сказаць, і я споўню кожнае жаданне тваё адносна дрэў кедравых і яловых.
ТАУ. Жаданне ўбогіх Ты выслухаў, Госпадзе; Ты ўмацуеш сэрца іх, прыхіліш вуха Тваё,
Выканаў Ты жаданне сэрца яго для яго, і не адмовіў просьбе яго вуснаў.
РЭС. Убачыць грэшнік і разгневаецца, СІН. будзе скрыгатаць зубамі сваімі і марнець. ТАУ. Жаданне грэшнікаў не здзейсніцца.
Чаго баіцца грэшнік, тое і прыйдзе да яго, а жаданне справядлівага здзейсніцца.
Надзея, што доўга не здзяйсняецца, вынішчае душу, а жаданне, што здзяйсняецца, — дрэва жыцця.
Жаданне, калі споўніцца, цешыць душу, а бязглуздыя адмаўляюцца бегчы ад ліха.
Хто гадуе з дзяцінства слугу свайго ў раскошы, той потым зведае яго жаданне стаць і сынам.
і загарэлася пажадлівасцю да сваіх палюбоўнікаў, у якіх цела, як цела ў аслоў, і ў якіх жаданне, як жаданне ў коней.
На ліхоту рукі іх гатовыя; князь вымагае падарункаў, і суддзя судзіць за хабар, і магнат выказвае жаданне душы сваёй, скажае справу.
Я бо ведаю, што ўва мне, значыць у целе маім, не жыве добрае: бо жаданне дабра побач са мною, але, каб зрабіць дабро, — не знаходжу.
Браты! Жаданне сэрца майго ды гарачае маленне да Бога аб Ізраэлі дзеля збаўлення.
Хай жа Бог мой споўніць усякае ваша жаданне паводле багацця Свайго ў славе, у Хрысце Ісусе.
каб тыя, хоць хацелі есці, дзеля агіднасці тых жывёл, што былі ім пасланы, страцілі нават натуральнае жаданне ежы; а тыя, хутка стаўшы беднымі, каб мелі ежу незвычайную.
Дзеля прыгажосці жанчыны многія папрападалі, і дзеля гэтага жаданне, як агонь, загараецца.
Выдалі ад мяне пажаднасці цела, ды хай жаданне юрлівае не авалодае мною, і не аддавай мяне душы непачцівай і пустой.
Прыгажосць жанчыны радуе аблічча мужа свайго, ды на ўсякую палкасць чалавека наводзіць жаданне.