Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЖАЛЕЗНАЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «жалезнае» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

ЖАЛЕЗНАЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
бо толькі Ог, цар Басана, быў апошні з рэфаімаў. Можна пабачыць яго жалезнае ложа. Хіба яно не ў Рабе, у сыноў Амона? Яно мае дзевяць локцяў даўжыні і чатыры — шырыні, меркаю локця мужчынскай рукі.

будзеш служыць ворагу твайму, якога Госпад навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у галечы і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль не вынішчыць цябе.

«Ідзі і скажы Хананію: гэта кажа Госпад: “Ты паламаў ярмо драўлянае, але зробіш замест яго ярмо жалезнае”.

Бо гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Я ўсклаў ярмо жалезнае на шыі ўсіх гэтых народаў, каб служылі Набукаданосару, цару Бабілона, і яны будуць служыць яму; звыш таго, нават звяроў палявых Я аддаў яму”».

Ярмо бо яго — ярмо жалезнае, і путы яго — путы медныя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter