Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЖАНЧЫНАМІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «жанчынамі» сустракаецца 16 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЖАНЧЫНАМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Не апусціў Ешуа анічога з таго, што загадаў Майсей, але ўсё прачытаў перад усім сходам Ізраэля, перад жанчынамі, і дзецьмі, і чужынцамі, якія між іх пражывалі.

Хай будзе дабраславёна між жанчынамі Ягэль, жонка Хабэра кінэя, хай будзе яна дабраславёна між жанчынамі ў палатках!

А Гэлі быў надта стары і чуў ён усё, што рабілі сыны яго адносна ўсіх ізраэльцаў і як яны спалі з жанчынамі, якія служылі пры ўваходзе ў палатку сустрэчы,

І Самуэль сказаў: «Як меч твой пазбавіў маці дзяцей іх, так між жанчынамі маці твая застанецца таксама без дзяцей». І загадаў Самуэль забіць Агага перад Госпадам у Галгале.

І прачытаў ён з кнігі на плошчы перад Воднаю брамай ад раніцы аж да паўдня перад мужчынамі, і жанчынамі, ды тымі, што маглі зразумець; і вушы ўсяго народа былі звернуты да кнігі закону.

Сапраўды кажу вам: не паўстаў сярод народжаных жанчынамі большы за Яна Хрысціцеля; але той, хто меншы ў Валадарстве Нябесным, большы за яго.

Увайшоўшы да Яе, Анёл прывітаў: «Радуйся, ласкі поўная, дабраславёная Ты між жанчынамі, Госпад з Табою».

і ўсклікнула яна моцным голасам, кажучы: «Дабраславёная Ты між жанчынамі, і дабраславёны Плод улоння Твайго.

Бо кажу вам: паміж народжаных жанчынамі няма прарока большага за Яна Хрысціцеля, але найменшы ў Валадарстве Божым большы за яго».

Яны ўсе аднадушна трывалі ў малітве і прашэнні разам з жанчынамі і Марыяй, Маці Ісуса, ды братамі Яго.

А ў суботу выйшлі мы за горад да ракі, дзе звычайна моляцца, і, сеўшы, гутарылі з жанчынамі, што сабраліся.

Гэта тыя, што не апаганіліся з жанчынамі: бо яны цнатлівыя. Гэта тыя, што ідуць за Ягнём, куды б Ён не ішоў. Гэта тыя, якія выкуплены з людзей як першынцы Богу і Ягняці,

Бо святыня напаўнялася разбэшчана-сцю і банкетамі паганаў, якія распуснічалі з блудніцамі; і ў святых панадворках распуснічалі з жанчынамі, а апрача таго ўносілі ўнутр святыні тое, што нельга;

І адазваўся да яе Осія: «Дабраславёная ты, дачка, Богам Узвышнім над усімі жанчынамі, якія жывуць на зямлі. Ды дабраславёны Госпад, Бог наш, Які стварыў неба і зямлю, Які скіраваў цябе, каб адсекла ты галаву кіраўніку ворагаў нашых.

Хай не паказвае хараства ніводнаму мужчыне, ды між жанчынамі хай не прабывае;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter