Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЖАЗЛО — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «жазло» сустракаецца 16 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЖАЗЛО

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.

Бо калі буду ісці і лагчынаю ценю смерці, не збаюся ліха, бо Ты са мною. Жазло Тваё і кій Твой — толькі яны мяне суцяшаюць.

Пасад Твой, Божа, на векі вечныя, і жазло справядлівасці — жазло валадарства Твайго.

Мой Галаад і мой Манаса, а Эфраім — цвярдыня галавы маёй. Юда — жазло маё.

Успомні пра сход Твой, якім Ты завалодаў ад пачатку. Ты адкупіў жазло спадчыны Тваёй, гару Сіён, на якой Ты пасяліўся.

Жазло магуцця Твайго вышле Госпад з Сіёна: «Валадар Ты сярод непрыяцеляў Тваіх!

Бо не затрымаецца жазло несправядлівасці над доляй справядлівых, каб справядлівыя не працягвалі рук сваіх да несправядлівасці.

Бо зламаў Ты ярмо цяжару яго, і палку над спіной яго, і жазло ката яго, як у дзень мадыянцаў.

Паламаў Госпад палку бязбожнікаў, жазло валадароў,

што калаціла людзей ударамі несупынна, [жазло,] што ў шаленстве падначальвала народы ў бясконцых пераследах.

«Не цешся ты, уся Філістэя, што зламанае жазло карніка твайго, бо з зародка змяі выйдзе васіліск, і семя яго — лятучы дракон.

Сумуйце дзеля яго ўсе, хто навокал яго, ды ўсе чыста, што ведаеце імя яго, кажыце: “Як жа зламалася жазло моцнае, кій слаўны?”

А да Сына: «Пасад Твой, Божа, на векі вечныя, і жазло справядлівасці — жазло валадарства Твайго.

і сышла з ім разам у яму, і не пакінула яго ў путах, аж пакуль не прынесла яму жазло валадарскае і ўладу над сваімі прыгнятальнікамі, і паказала паклёпнікаў, якія абняславілі яго, і яму дала славу вечную.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter