Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЖЫТЛО — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «жытло» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

ЖЫТЛО

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Убачыў таксама кінэяў, і абвясціў прароцтва сваё, і сказаў: «Моцнае жытло тваё і на скале пабудавана тваё гняздо;

бо ад таго часу, калі вывеў Ізраэль, аж да гэтага дня не застаюся ў доме, але пераходжу з палаткі ў палатку і з жытла ў жытло.

І прамовіў цар Давід да ўсяго сходу: «Саламона, сына майго, адзінага выбраў Госпад — яшчэ маладога і кволага, — а справа важная: бо не для чалавека рыхтуецца жытло, але для Госпада Бога.

І ты даведаешся, што палатка твая ў супакоі, і, наведваючы жытло сваё, не дапусціш памылкі.

калі падыдзеш [да Яго] чысты і справядлівы, зараз устане Ён да цябе і дасць супакойнае жытло справядлівасці тваёй;

Я даў яму дом на пустыні, і на салёнай зямлі — жытло яго.

Як авечкі, і яны ў пекле кладуцца, смерць пасе іх; а справядлівыя гаспадараць над імі, хутка знікне іх воблік: апраметная — іх жытло.

“Што табе тут? Або хто табе гэты, што ты высек сабе тут грабніцу?” Высякаючы высока грабніцу сваю, у скале ён выдзеўб сабе жытло.

Жытло маё прынята і перанесена далёка ад мяне, як палатка пастухоў; звіў Ён, як ткач, жыццё маё, ад кроснаў адарваў мяне. Ад рання да вечара мяне марнуеш.

Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Дагэтуль будуць гаварыць гэтае слова ў зямлі Юдэйскай і ў гарадах яе, калі Я перамяню лёс іх: “Хай дабраславіць цябе Госпад, жытло справядлівасці, гара святая”.

Адказаў Ісус і сказаў яму: «Калі хто Мяне любіць, будзе берагчы слова Маё, і Айцец Мой палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і зробім жытло ў яго;

які знайшоў ласку ў Бога і прасіў, каб знайсці жытло для Бога Якуба.

на Якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.

І выкінуў з яго ўсякую нячыстасць, і пасяліў там людзей, якія трымаліся закону, і ўмацаваў горад, і пабудаваў сабе жытло.

бо смяротнае цела прыціскае душу, і зямное жытло падаўляе руплівы розум.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter