Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЖЫВЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «жывы» сустракаецца 47 разоў у 45 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЖЫВЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А яны адказалі: «Распытваў нас чалавек той пра радню нашую па парадку: ці жывы бацька, ці ёсць у нас брат, — і мы адказвалі яму паслядоўна паводле таго, пра што пытаўся. Ці ж маглі здагадацца, што скажа: “Прывядзіце брата вашага з сабой”?»

і паведамілі яму, кажучы: «Язэп жывы, і ён валадарыць над усёй Егіпецкай зямлёю!» Але сэрца яго засталося халодным, бо ён не верыў ім.

І сказаў Ізраэль Язэпу: «Цяпер я спакойна памру, бо ўбачыў аблічча тваё і ведаю, што ты жывы!»

і вы казалі: «Вось жа, паказаў нам Госпад, Бог наш, веліч Сваю і магутнасць; мы чулі голас Яго з сярэдзіны агню і пераканаліся сёння, што, калі Бог гаворыць з чалавекам, чалавек застаўся жывы.

І зноў казаў Ешуа: «Па гэтым пазнаеце, што Бог жывы пасярод вас і што Ён прагоніць хананеяў, хетэяў, гівеяў, феразеяў, а таксама гергесеяў, амарэяў і евусеяў:

І сказаў Ёаб: «Не хачу так марудзіць з табою». І ўзяў ён у руку сваю тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дубе;

І жанчына, якой сын быў жывы, — бо ўзрушылася сэрца яе дзеля сына яе, — сказала цару: «Прашу, гаспадару, не забівайце яго і жывога аддайце ёй». А другая казала: «Падзяліце, хай не будзе ён ані табе, ані мне».

І ўзяў Ілля хлопца, і знёс яго з верхняга пакоя ўніз, і аддаў маці яго, і сказаў ёй: «Глядзі, жывы сын твой».

Адзелі яны клубы свае ў рыззё, і налажылі вяроўкі на шыі свае, і прыйшлі да цара Ізраэльскага, і сказалі: «Паслугач твой Бэнадад кажа: “Малю цябе, хай жыве душа мая”». І той сказаў: «Калі ён яшчэ жывы, ён — брат мой».

Перш чым катлы вашыя адчуюць крушыннік, [што гарыць], быццам жывы, — так, быццам полымя гневу паглыне іх.

Лепш ісці ў дом жалобы, чым у дом банкету; бо ў гэтым канец кожнага чалавека і жывы збярэ гэта ў сэрцы.

Той, хто знаходзіцца між усімі жывымі, мае надзею: лепшы жывы сабака, чым здохлы леў.

Жывы, толькі жывы будзе славіць Цябе, як і я сёння: бацька абвесціць дзецям праўду Тваю.

Падымі вочы свае і паглядзі навокал: усе тыя сабраліся, прыбылі да цябе. “Я жывы, — кажа Госпад, — бо ва ўсё іх ты апранешся, як бы ў каштоўнасці, і, як сужэнка, акружышся імі”.

А Госпад — Бог сапраўдны, Ён Бог жывы і Валадар вечны; ад гневу Яго задрыжыць зямля, і народы не змогуць устаяць перад пагрозаю Яго.

Вось таму прыйдуць дні, — кажа Госпад, — калі ўжо не будуць казаць: “Жывы Госпад, Які вывеў сыноў Ізраэля з зямлі Егіпецкай”,

а толькі: “Жывы Госпад, Які вывеў сыноў Ізраэля з зямлі паўночнай ды з усіх земляў, па якіх Ён іх расцерушыў”. І Я вярну іх зноў у зямлю іх, якую даў бацькам іх.

І прысягнуў цар Сэдэцыя патаемна Ярэмію гэтымі словамі: «Жывы Госпад, Які даў нам гэтую душу, не заб’ю цябе і не выдам цябе ў рукі людзей, тых, якія цікуюць на тваю душу!»

Я жывы, — кажа Валадар, Госпад Магуццяў імя Яго, — бо як Табор сярод гор і як Кармэль на беразе мора, прыйдзе ён.

Выдаю дэкрэт, каб на ўсім абсягу майго царства шанавалі і трымцелі перад Богам Даніэля: бо Ён ёсць Бог жывы і трывае на векі; і Валадарства Яго не будзе знішчана, і ўлада Яго — аж навек.

кажучы: «Гаспадару, прыпомнілі мы, што ашуканец Гэты яшчэ жывы сказаў: “Праз тры дні Я ўваскрэсну”.

Але яны, пачуўшы, што Ён жывы і што яна Яго бачыла, не паверылі.

і, не знайшоўшы цела Яго, прыйшлі, кажучы, што нават бачылі з’явенне анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы.

Я — хлеб жывы, які з неба сышоў. Калі хто будзе есці гэты хлеб, жыць будзе вечна; а хлеб, які Я дам, ёсць Цела Маё якое Я аддам за жыццё свету».

Як Мяне паслаў жывы Айцец, і Я жыву Айцом, так і той, хто есць Мяне, той будзе жыць Мною.

Пасля пакуты Сваёй даў Ён ім многа доказаў, што Ён жывы, на працягу сарака дзён паказваючыся ім ды прамаўляючы пра Валадарства Божае.

А калі Хрыстос ёсць у вас, то хоць цела смяротнае дзеля граху, але дух жывы дзеля справядлівасці.

Дзеля таго і збаўляць можа Ён заўсёды тых, якія прыступаюць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб за іх заступацца.

Які праклаў нам шлях новы і жывы праз заслону, гэта значыць цела Сваё,

і жывы; і быў мёртвым, і, вось, жывы на векі вечныя, амін; і маю ключы смерці і пекла.

І анёлу царквы, што ў Сардах, напішы: гэта, вось, кажа Той, Які мае сем духаў Божых і сем зорак: ведаю ўчынкі твае, што маеш імя, што жывы, ды ёсць мёртвы.

І калі аддадуць тыя жывёліны славу і ўшанаванне Таму, Які сядзіць на пасадзе, Таму, Які жывы на векі вечныя,

упадуць перад Тым, Які сядзіць на пасадзе, дваццаць чатыры старыя, і паклоняцца Таму, Хто жывы на векі вечныя, і ўскладуць вянцы свае перад пасадам, кажучы:

І чатыры жывёліны казалі: «Амін». І дваццаць чатыры старэйшыны ўпалі і пакланіліся Таму, Хто жывы на векі вечныя.

І зводзіць жыхароў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зверам, кажучы жыхарам зямлі, каб рабілі вобраз звера, што меў рану ад меча, але жывы.

ды паклікаў знатных паслугачоў сваіх, якія ад юнацтва разам з ім былі ўзгадаваны, і раздзяліў між імі царства сваё, яшчэ жывы.

Бо калі цяпер усцерагуся ад кары людзей, то з рук Усемагутнага ані жывы, ані памерлы не ўцяку.

і калі гэты жывы Валадар наш загневаўся на нас троху, каб на нас наракаць і нас абвінаваціць, то зноў злітуецца над паслугачамі Сваімі.

І калі яны адказалі: «Ёсць Госпад жывы там, у небе, Валадар, Які загадаў дзень сёмы святкаваць».

Хвалі жывучы, жывы і здаровы, хвалі Госпада, ды хвалі Бога і будзеш цешыцца з Яго літасцівасці.

Тады сказаў Табіэль у адказ сыну свайму Тобію: «Ён пакінуў мне свой подпіс і я даў яму свой подпіс ды падзяліў на дзве часткі і ўзялі кожны па адной з іх, і я даў яму адну частку з грашыма. І вось, цяпер мінае дваццаць гадоў, калі пакінуў у яго гэтыя грошы. І цяпер, сынок, пашукай сабе надзейнага чалавека, які пойдзе разам з табой, і дамо яму плату, як вернешся. І пакуль яшчэ я жывы, забяры грошы ад яго».

І яны адказалі ёй: «Ведаем яго». І яна сказала ім: «Ці здаровы ён?» І яны сказалі ёй: «Здаровы і жывы». І Тобія сказаў: «Ён бацька мой».

і сказаў: «Пашлі адну з паслугачак, і хай, увайшоўшы, гляне, ці ён жывы, і, калі ён мёртвы, пахаваем яго, каб ніхто не ведаў».

І паслугачка, вярнуўшыся, паведаміла ім, што ён жывы і нічога благога не сталася.

А Табіэль ёй казаў: «Маўчы, не непакойся, сястрыца; жывы сын наш, але, напэўна, нейкая перашкода ўзнікла ў іх там, бо і чалавек, які з ім пайшоў, верны, і ён з братоў нашых. Не сумуй дзеля яго, сястрыца, яшчэ прыйдзе ён».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЖЫВЫМ →