Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ГРУКАТ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «грукат» сустракаецца 7 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Клышкi.

ГРУКАТ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Бо ў лагеры сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясніц, і коней, і вялікага войска; і казалі яны адзін аднаму: «Вось, цар Ізраэля наняў супраць нас цароў хетэяў і егіпцян, каб ішлі на нас».

Грукат яе паведамляе аб ёй, палаючы гневам супраць злачыннасці.

І я праракаваў, як Ён мне загадаў. А калі я праракаваў, падняўся шум, і вось, грукат; і косткі набліжаліся да костак: кожная да сустава свайго.

Чуцен ляскат пуг і грукат колаў, іржанне коней і грукатанне калясніц, нясецца конніца,

і панцыры яе былі нібы з жалеза, і грукат крылаў яе быццам грукат многіх калясніц, запрэжаных коньмі, якія імчацца ў бой.

І задрыжэлі ўсе, чуючы мнагалюдны гармідар, і хаду натоўпу, і грукат зброі; было бо гэта вельмі вялікае і моцнае вайска.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter