Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ІДУМЕІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Ідумеі» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ІДУМЕІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Але і ўвесь залаты посуд, і срэбраны, і медны прысвяціў цар Давід Госпаду разам з срэбрам і золатам, якое набраў ад усіх народаў, як з Ідумеі і Мааба, і ад сыноў Амона, так і ад філістынцаў і Амалека.

Хто давядзе мяне ў абаронны горад? Хто давядзе мяне аж да Ідумеі?

дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: Я выцягну руку Маю супраць Ідумеі, ды вынішчу ў ёй людзей і жывёлу, і ператвару яе ў пустыню — ад Тэмана аж да Дэдана загінуць ад меча.

дзеля таго гэта кажа Госпад Бог: “У агні абурэння Майго гаварыў Я супраць астатніх народаў і супраць усёй Ідумеі, якія дзялілі Маю зямлю сабе ў спадчыну з радасцю, і ад усяго сэрца, і з ліхой душою, каб пашы яе былі ім на здабычу”.

і з Ерузаліма, з Ідумеі; і тыя, што з-за Ярдана, ды з ваколіц Тыра і Сідона велізарны натоўп, пачуўшы, што Ісус чыніў, сабраўся да Яго.

І размясціў там войска, каб сцераглі яе, ды ўмацаваў яе для абароны Бэтсура, каб народ меў умацаванне ад Ідумеі.

І Юда ваяваў супраць сыноў Эзава ў Ідумеі, у Акрабатане, бо яны абкружалі Ізраэль; і паразіў іх паражэннем страшным, прыціснуў іх і ўзяў з іх здабычу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter