Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ІСТОТА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «істота» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ІСТОТА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І будзе: пры кожным маладзіку і ў кожны шабат прыйдзе кожная жывая істота, каб пакланіцца перад абліччам Маім, — кажа Госпад. —

крылы іх прылягалі адны да другіх; яны не адварочваліся, калі ішлі; але кожная істота ішла проста перад сабою.

А пад цвярдыняй былі паднятыя крылы іх, адно каля аднаго; і кожная жывая істота пакрывала сваё цела двума крыламі.

і ўбачыў я: і вось, была там істота, падобная выглядам да чалавека; ад таго, што выглядала падобным на яго сцёгны, унізе быў агонь, і ўгару ад таго, што выглядала падобным на сцёгны, было штосьці, што нагадвала бляск злітка золата са срэбрам.

А кожная істота мела па чатыры абліччы: першае аблічча было аблічча херубіна, і другое аблічча — аблічча чалавека, і трэцяе — аблічча льва, і чацвёртае — аблічча арла.

І падняліся херубіны: была гэта тая самая істота, якую бачыў я над ракой Кэбар.

Была гэта тая самая істота жывая, якую я ўбачыў пад Богам Ізраэля над ракою Кэбар, і даведаўся я, што гэта былі херубіны.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter