Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КАГОСЬЦІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «кагосьці» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

КАГОСЬЦІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
У той час, калі ён вырас, выйшаў Майсей да братоў сваіх; і ўбачыў ён смутак іх, і ўбачыў егіпцяніна, які біў кагосьці з гебрайскіх братоў яго.

Калі хто скалечыць кагосьці з суайчыннікаў сваіх, то, як ён зрабіў, так і яму зробяць.

І сказаў Саўл паслугачам сваім: «Знайдзіце мне кагосьці, хто грае добра, і прывядзіце яго да мяне».

Калі, аднак, вартаўнік убачыць, што прыходзіць меч, і не патрубіць у трубу, і народ не ўсцеражэцца, ды прыйдзе меч і заб’е кагосьці з іх, дык гэты апошні быў забраны ў сваёй злачыннасці, але кроў яго ўскладу Я на вартаўніка”.

І калі ў кагосьці з вас, як у бацькі, сын папросіць хлеба, ці падасць яму камень, калі папросіць рыбу, ці ж замест рыбы дасць яму змяю?

А калі Дэметр і рамеснікі, што з ім, маюць супраць кагосьці справу, дык на рынку праводзяцца суды і ёсць праконсулы; хай адны адных вінавацяць.

Ці праз кагосьці з тых, каго пасылаў да вас, я шукаў ад вас карысці?

Адносна ж да тых, што выдаюць сябе за некага, якімі б яны ні былі калісьці, для мяне ўсё роўна: Бог не ўзіраецца на важнасць асобы. А тыя, што лічацца за кагосьці, мне не пярэчылі.

і паміж сямі светачаў залатых Кагосьці, быццам Сына Чалавечага; Ён апрануты ў доўгія шаты і падперазаны пад грудзі залатым поясам;

Дык паспешна пашліце кагосьці, каб мы маглі ведаць, чаго вы хочаце.

А таксама самі халдэйцы іх зневажаюць; калі ўбачаць кагосьці нямога, хто не можа гаварыць, прыносяць Бэла, просячы, каб ён абдарыў яго моваю, быццам ён можа чуць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter