Дык абрэжце край сэрца вашага і карак ваш, каб больш не зацвярдзелі,
і хай прывядуць яе старэйшыя да ракі невысыхаючай, дзе месца неаранае і неабсеянае, і зломяць каля яго карак цялушцы;
будзеш служыць ворагу твайму, якога Госпад навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у галечы і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль не вынішчыць цябе.
Я вось знаю ўпартасць тваю і вельмі цвёрды твой карак. Вось і зараз, калі жыву з вамі, заўсёды вы былі ўпартыя адносна Госпада, а тым больш па смерці маёй.
І калі сказаў пра каўчэг Божы, Гэлі зваліўся з крэсла назад каля брамы і, зламаўшы сабе карак, памёр; бо ён быў чалавек стары і цяжкі; ён судзіў Ізраэль сорак гадоў.
Яны не паслухалі, але цвёрдым зрабілі карак свой, як карак бацькоў іх, якія не захацелі верыць Госпаду, Богу свайму.
І заклінаў Ты іх, каб навярнуць да закону Твайго; але яны трымаліся пагардліва, і не паслухалі прыказанняў Тваіх, і грашылі адносна законаў Тваіх, якія, калі споўніць чалавек, то будзе жыць у іх, і зрабілі яны бунтарскім плячо сваё, і зацвярдзеў іх карак, і не выслухалі яны.
Ведаў вось Я, што ўпорысты ты і што карак твой — жалезная жыла, а чало тваё меднае.
але яны не паслухалі Мяне ды не нахілілі вуха свайго, але зрабілі цвёрдым карак свой, і сталіся горшымі, чым бацькі іх».
«Але яны не слухалі, і не прыхілілі вуха сваё, але зрабілі цвёрдым карак свой, каб не слухаць Мяне і не ўспрымаць павучанне.
«Вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я навяду на гэты народ і на ўсе яго паселішчы ўсякія беды, якія на іх прадказаў, бо зрабілі яны карак свой цвёрдым ды не слухаюць слоў Маіх”».
Дзеткі, цярпліва пераносьце гнеў, які ад Бога на вас прыйшоў; пераследуе цябе твой непрыяцель, але хутка ўбачыш загубу, на карак яго зыходзячую.
Ды ўдарыла яго двойчы з усёй сілы ў карак і адрэзала яго галаву ад яго.
Сандаля яе захапіла вока яго, і прыгажосць яе ўзяла ў палон душу яго, і прайшоў меч карак яго.
Нагінай карак яго ў маладосці і лупцуй бакі яго, калі ён яшчэ дзіця, каб часам не зрабіўся цвёрдым і не адмовіўся цябе слухаць, ды каб не прычыніў ён табе болю душы.
Ярмо і рэмень згінаюць карак, і згінаюць нявольніка заўсёдныя заняткі.