Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КІЁМ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «кіём» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім.

КІЁМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Такім чынам, гэта кажа Госпад: “З гэтага даведаешся, што Я — Госпад; вось, кіем, які ў руцэ маёй, удару па вадзе ў рацэ, і ператварыцца яна ў кроў.

сказаў Госпад Майсею: «Скажы Аарону: “Працягні руку сваю з кіем сваім на рэкі, на ручаі і багны і ўвядзі жаб у зямлю Егіпецкую”».

І калі ўзняў Майсей руку, ударыўшы кіем два разы ў скалу, выйшлі воды найбагацейшыя, так што напіўся і народ, і жывёла.

Па ім быў Самгар, сын Аната, які пабіў філістынцаў шэсцьсот чалавек кіем для быкоў, і сам ён таксама ўратаваў Ізраэль.

І сказаў філістынец Давіду: «Ці ж я сабака, што ты ідзеш да мяне з кіем?» І пракляў філістынец Давіда сваімі багамі,

і няхай спадзе яна на галаву Ёаба і на ўвесь дом бацькі яго; хай заўсёды будзе ў доме Ёаба хворы на выцёкі, пракажоны і той, хто ходзіць з кіём, забіты ад меча і той, хто просіць хлеба».

Забіў ён таксама егіпцяніна, чалавека высокага росту, які трымаў у руцэ дзіду; а ён пайшоў на яго з кіем, сілай вырваў з рукі егіпцяніна дзіду і забіў яго ўласнаю дзідаю яго.

Валадарыць будзеш імі кіем жалезным, нібы глінянае начынне скрышыш іх”».

падняўся гвалт, каб стаць кіем бязбожнасці: нічога ад іх не застанецца, ані з іх гоману, і не будзе супакою сярод іх.

Пасві народ Твой кіем Тваім, статак спадчыны Тваёй, пражываючых самотна ў лесе сярод садоў; хай пасвяцца яны ў Басане і Галаадзе, як у дні даўнія.

і пасвіць будзе іх кіем жалезным, крышачы іх, быццам посуд гліняны,

І з вуснаў Яго выходзіць меч востры, каб ім пабіць народы, і Ён будзе пасвіць іх жалезным кіем і Ён стопча ступу віна лютасці гневу Бога Усемагутнага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter